Темы

Кіраўскія веласіпедысты пацвердзілі чэмпіёнства

Кіраўскія веласіпедысты пацвердзілі чэмпіёнства

Веогонка

У Магілёве прайшла чарговая абласная Спартакіяда школьнікаў па веласіпедным спорце. Гэта адны з асноўных спаборніцтваў у сезоне для такіх аддзяленняў, якое маецца на базе нашай СДЮШАР. Прыемна канстатаваць, што вось ужо на працягу шэрагу гадоў прадстаўнікі Кіраўскай веласіпеднай школы з’яўляюцца заканадаўцамі мод у гэтым відзе і ўпэўнена трмаюць пальму першынства. Не стала выключэннем і сёлетняя Спартакіяда.

Спаборніцтвы насілі адкрыты статус. Акрамя каманд з Магілёўшчыны, удзел прынялі прадстаўнікі Мінска, Рэчыцы, Полацка, Буда-Кашалёва. Усяго ўдзельнічала 8 каманд. Уіх было заяўлена па 6 юнакоў і 6 дзяўчат. Акрамя таго, некаторыя ўдзельнічалі ў асабістым заліку. У каманды ўвайшлі як сённяшнія школьнікі, якія займаюцца ў аддзяленні веласпорту СДЮШАР, так і былыя выхаванцы, якія вучацца ў іншых установах адукацыі і падыходзяць па ўзросце.

Усе веласіпедысты раёна паказалі добрую падрыхтоўку і прынеслі заліковыя ачкі ў агульную скарбонку каманды, што і прадвызначыла далейшы агульны поспех. Асобна варта адзначыць Вікторыю Рудакову, якая стала пераможцай групавой гонкі, Ангеліну Шчарбакову, заняўшую ў гэтым жа заездзе 2 месца. Вылучым таксама Паліну Конрад, якая, нягледзячы на тое, што маладзейшая сваіх саперніц не менш, чым на 3 гады, здолела заняць высокае 5 месца. Яна ж у гонцы-крытэрыўме заваявала “бронзу”, а яе сяброўка па камандзе Ангеліна Шчарбакова — “срэбра”. Блізка да прызавых месцаў размясціліся ў заездах юнакі.

У агульнакамандным заліку кіраўчане набралі найбольшую суму балаў і зноў упэўнена сталі пераможцамі! Цяпер мацнейшыя гоншчыкі будуць рыхтавацца да рэспубліканскага этапу Спартакіяды, які пройдзе 14-18 чэрвеня ў Мінску.

Юрый ЦІШКОЎ, старшы трэнер СДЮШАР па веласпорце.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость