Темы

Клопаты дарожнікаў Кіраўшчыны

Клопаты дарожнікаў Кіраўшчыны

ДРСУ-2

ДРСУ-1

На Кіраўшчыне планамерна вядуцца работы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, навядзенні парадку на зямлі.
Гарачая пара па бягучым рамонце і ўтрыманні вулічнай дарожнай сеткі надышла з вясны ў камунальнай і дарожнай службаў. Арганізацыі ў пачатку года вызначыліся з фронтам работ і праводзяць іх у адпаведнасці з планамі.
Як адзначыла галоўны інжынер ДРБУ-197 Алена Варацілкіна, сярод асноўных клопатаў дарожнікаў — правядзенне рамонту дарожнага пакрыцця на вуліцах горада і ў сельскіх населеных пунктах. Заказчыкам выступае УКП “Жылкамгас”.
Так, у маі бягучага года ДРБУ-197 былі праведзены ямачны рамонт і ўладкаванне ямачнага рамонту картамі на шэрагу вуліц горада: Калініна, Заводскай, Фрунзе, Мельнікава, К.Маркса, Першамайскай, Савецкай, Пушкінскай, Арлоўскага. Усяго адрамантавана каля 2500 м2 дарожнага палатна.
Акрамя гэтага дарожная служба займаецца сваёй непасрэднай задачай — прыводзіць у парадак дарогі, якія знаходзяцца на яе балансе. А гэта больш за 460 км.
Сёлета значны аб’ём работ прадстаў філіяла выканалі на аўтадарозе “Кіраўск-Жылічы”. Бягучы рамонт дарогі і прыпыначных пунктаў быў зроблены ў в.Вішанька (на здымках) і Вінаградаўка, у аг.Добасна. Новы прыпыначны пункт усталяваны ў аг.Скрыпліца.
У хуткім часе больш зручным стане чаканне рэйсавага аўтобуса і для жыхароў Стаўпішчаў: тут таксама будзе праве­дзена ўладкаванне прыпыначнага пункта.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

3 августа прямую телефонную линию проведет Нина Ивановна Солодуха

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость