Темы

Свята «Купальскі карагод» прайшло ў Мышкавічах

Карагод-3

Карагод-2

Карагод-1

З мэтай азнаямлення дзяцей з народным святам Купалля, выхавання павагі і любові да народнай спадчыны, спрадвечных традіцый беларусаў, 6 ліпеня у дзіцячым садку “Вясёлка” аг. Мышкавічы прайшла фізкультурная забава “Купальскі карагод” для выхаванцаў старэйшых  і сярэдніх груп.  Яно было прысвечана старажытнаму народнаму святу «Купалле», якое традыцыйна адзначаецца ў нашым дзіцячым садку. Аб гэтым расказала кіраўнік фізічнага выхавання названай установы адукацыі Наталля Беляшова. 

Дзяцей чакала сустрэча з Купалінкай і Вядзьмаркай. Дарослыя і дзеці разам спявалі песні, вадзілі карагоды, гулялі ў традыцыйныя беларускія гульні “Ручаёк”, “Прэла-гарэла” і іншыя. Вядзьмарка пырскала дзяцей вадой, хацела апекці крапівою. А потым паведаміла ўсім пра чароўнае купальскае вогнішча, якое ачышчае ад няўдач ды гора і зараджае на увесь наступны год шчасцем і ўдачай. А гэта ніколі лішнім не бывае. Вельмі весела было, калі дзеці і дарослыя  скакалі праз бутафорскае вогнішча.  

Купалінка распавядала дзецям, што  галоўным героем Іванава дня з’яўляецца кветка папараці, Перунова кветка, як яе называлі продкі. Кажуць, што роўна ў поўнач усяго на некалькі імгненняў раскрываецца яе чароўнае вогненнае вока, і што таму, хто паспее яе сарваць, становіцца бачным любы клад, як бы глыбока ён ні знаходзіўся, і ўсе жаданні ўладальніка кветачкі папараці спраўджваюцца.
Кульмінацыяй свята стаў пошук папараць-кветкі. І самыя шчаслівыя яе знайшлі.

 

Последние новости

Актуально

Электробезопасность – ответственность каждого

29 июля 2026
Читать новость
В районе

Галасы зямной красы

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

В Боровицком сельском Совете депутатов состоялись выездной приём граждан и прямая телефонная линия

29 июля 2026
Читать новость
Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость