Темы

Сям’я з Кіраўшчыны — самая спартыўная ў краіне!

Сям’я з Кіраўшчыны — самая спартыўная ў краіне!

Пищалкины

У Брэсце прайшоў рэспубліканскі сямейны фестываль здаровага ладу жыцця “Мама, тата, я — здаровая сям’я”. Да ўдзелу ў ім было запрошана больш за 40 сем’яў у розных узроставых групах (дзеці) з рэгіёнаў Беларусі і горада Мінска, якія паказалі лепшыя рэзультаты па выніках абласных спаборніцтваў.

Нагадаем, што на этапе, які праходзіў у Магілёве, перамогу заваявала сямейная каманда Пішчаліных з Мышкавіч, у саставе бацькоў Яўгена і Вольгі і іх сыноў — 10-гадовага Мікіты і 5-гадовага Яраслава, якім і было даручана ў ліку іншых абараняць гонар Прыдняпроўскага краю.

Тое, што гэтая сям’я па-сапраўднаму спартыўная, ужо не раз было даказана на разнастайных спаборніцтвах. Самі бацькі прымаюць актыўны ўдзел у спартыўным жыцці ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, дзе працуюць, а таксама нашага раёна, і, як бачым, выходзяць на рэспубліканскі ўзровень. Да здаровага ладу жыцця прывучаюць і сваіх дзяцей. У сямейным архіве сабралася цэлая калекцыя ўзнагарод.

І зноў Пішчаліны прадэманстравалі выдатныя рэзультаты, бліскучую спартыўную форму і дабіліся высокіх месцаў практычна ва ўсіх дзевяці відах праграмы. Яўген стаў пераможцам у падцягванні на перакладзіне і дартсе. Вольга — другой у згібанні і разгібанні рук ва ўпоры лежачы. Абодва ўвайшлі ў тройку лепшых у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі. Мікіта і Яраслаў занялі прызавыя месцы ў чаўночным бегу, кіданні мяча. А ўсе разам занялі другое месца ў сямейнай эстафеце.

Як вынік удалых выступленняў па суме ўсіх рэзультатаў — першае месца! А наогул каманда Магілёўскай вобласці паказала другі рэзультат. Так што сям’я з Мышкавіч, разам з выдатным настроем і пазітывам ад цікавых захапляльных спаборніцтваў прывезла дадому чарговыя ганаровыя трафеі — кубак, медалі і дыпломы. Так трымаць!

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Актуально

Павага, заслужаная працай

18 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Областной турслёт РОО «Белая Русь». Как выступили кировчане?

18 сентября 2026
Читать новость
Здоровые города и посёлки

«Кожаный мяч»: кировчанка показала класс

18 сентября 2026
Читать новость
Актуально

День народного единства прошел в Кировском районе — большой фоторепортаж

18 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Колёс меньше – опасности больше!

18 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Трудовой ритм аграриев в СФХ «Чигиринка» Кировского района

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем