Ва ўстановах адукацыі Кіраўшчыны прайшлі святочныя лінейкі, прысвечаныя Дню ведаў

Ва ўстановах адукацыі Кіраўшчыны прайшлі святочныя лінейкі, прысвечаныя Дню ведаў

З цудоўным настроем, прыгожа і святочна прайшлі сёння ў школах раёна ўрачыстыя лінейкі з нагоды Дня ведаў. 

З самага ранку вуліцы горада напоўніліся дзяўчынкамі ў прыгожых сукенках з белымі бантамі і хлопчыкамі ў строгіх касцюмах з букетамі шыкоўных кветак для сваіх любімых настаўнікаў. 
У гэты дзень цікавы, насычаны новымі сустрэчамі, марамі і надзеямі свет ведаў упершыню расчыніў дзверы для 253-х хлопчыкаў і дзяўчынак Кіраўшчыны. 

Шматлюдна, весела ад дзіцячых галасоў было 1 верасня ў школьным двары СШ №1 горада. З самай раніцы сюды спяшаліся вучні школ, іх бацькі, дзядулі і бабулі. 

Павіншаваць рабят з пачаткам новага навучальнага года прыйшлі ганаровыя госці: старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь, выпускнік 1993 года СШ №1 Віктар Каранкевіч, начальнік аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Траццякова. 

Гукі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь абвясцілі аб урачыстым адкрыцці лінейкі. Ганаровае права ўзняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена адным з лепшых вучняў школы — вучню 11 “А” класа Уладзіславу Нявінскаму, пераможцы ІІ этапа рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове, і Віялеце Горбач з 4 “Б” класа — шматразовай пераможцы розных творчых конкурсаў. 

Свае віншаванні адрасавала рабятам, а таксама іх бацькам і настаўнікам Галіна Слабоднікава. Яна адзначыла, што 1 верасня — адзін з самых галоўных дзён у жыцці кожнага чалавека. Якіх бы вышынь мы ні дасягнулі, шлях да іх пачынаецца менавіта ў школе. 
Віншуючы рабят з пачаткам новага навучальнага года, Галіна Слабоднікава пажадала, каб ён стаў для іх цікавым, насычаным рознымі прыемнымі падзеямі, перамогамі і здзяйсненнямі. 
Ад імя раённага выканаўчага камітэта Галіна Слабоднікава ўручыла дырэктару СШ №1 Мікалаю Казлову сертыфікат на набыццё для ўстановы адукацыі мэблі. 
Свае віншаванні адрасаваў удзельнікам урачыстай лінейкі міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч. Ён пажадаў першакласнікам паспяховай вучобы па цікавай, і пакуль зусім для іх невядомай Краіне ведаў, будучым выпускнікам —  добра падрыхтавацца да экзаменаў і абраць для сябе прафесію, якая будзе прыносіць радасць, маральнае і матэрыяльнае задавальненне, настаўнікам — старанных і ўдзячных вучняў, а бацькам — цярпення. 
Віктар Каранкевіч адзначыў, што ў жыцці кожнага чалавека ёсць куточак зямлі, які назаўсёды ў сэрцы — гэта малая радзіма. Вуліца, дзе ты нарадзіўся і вырас, дзіцячы садок і школа, стадыён, дзе займаўся спортам з сябрамі, усё гэта — успаміны шчаслівага дзяцінства. Кожны павінен памятаць і шанаваць гісторыю свайго горада, вёскі, знакамітых людзей, якія добрасумленнай працай, навуковымі ці спартыўнымі дасягненнямі праслаўляюць сваю малую радзіму. 
Звяртаючыся да рабят, Віктар Каранкевіч заклікаў іх прыкласці ўсе намаганні, каб стаць дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны, і праз ўсё жыццё пранесці любоў да прыгожай і мілай сэрцу Кіраўшчыны.










Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

19 мая – Всемирный день памяти жертв СПИДа

19 мая 2024
Читать новость
Образование

Мерапрыемства “Пісьмо пра Беларусь»” прайшло ў дзіцячым садку №1 Кіраўска

19 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

Воспитанники отделения велоспорта Кировской ДЮСШ пополнили медальную копилку

18 мая 2024
Читать новость
Образование

Прывіць вучням жаданне быць здаровымі

18 мая 2024
Читать новость
Прямая линия

Изучаем мнение

18 мая 2024
Читать новость
Общество

18 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

18 мая 2024
Читать новость
В стране и мире

Лукашенко: кто стреляет в иконы и памятники, это варвары

17 мая 2024
Читать новость
Духовность

Кировчанин – в числе победителей

17 мая 2024
Читать новость
Знай наших!

На навукова-практычным форуме

17 мая 2024
Читать новость
Животноводство

Как предотвратить распространение опасных болезней животных

17 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

Актуально

Празднование Дня Победы на Кировщине (фоторепортаж)

10 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

Сямейная пара кіраўчан Яўгенія і Вікторыі Зайцавых напярэдадні Дня сям’і падзяліліся сакрэтамі свайго шчаслівага сямейнага жыцця

15 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл в Москву, где примет участие в саммите ЕАЭС и посетит в День Победы военный парад

8 мая 2024
Стрелка вверх
Общество

На площади имени Кирова райцентра прошли торжества по случаю празднования Дня Государственного флага, Государственного герба, Государственного гимна Республики Беларусь

12 мая 2024
Стрелка вверх
В стране и мире

Лукашенко прибыл с государственным визитом в Азербайджан

15 мая 2024
Стрелка вверх
Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Стрелка вверх