Темы

Гаспадара бачна па яго падворку

Гаспадара бачна па яго падворку

 

Любы праходзячы каля дыхтоўнага дома на скрыжаванні вуліц Церашковай і Савецкай райцэнтра, абавязкова звяртае на яго ўвагу, многія нават спыняюцца, любуючыся прыгажосцю на падворку. Раскінуўся тут сапраўдны аазіс! Дэкаратыўнае ліставое і хваёвае кустоўе, якому ўмелымі рукамі нададзены цікавыя і мудрагелістыя формы, разнастайныя кветкі, якія расцвітаюць адны за аднымі ад ранняй вясны да позняй восені і шмат чаго іншага. Міжволі ў кожнага, хто гэта ўбачыў, хутка напрошваецца вывад, што жывуць тут сапраўдныя гаспадары, якія маюць не толькі багатую фантазію, але і прыкладаюць шмат намаганняў, каб увасобіць яе у рэальнасць. Аўтар гэтай прыгажосці —Дзмітрый Хаброў, які працуе намеснікам галоўнага ветэрынарнага ўрача раёна.

Захапленне вырошчваннем кветак і дэкаратыўнага кустоўя, як адзначыў Дзмітрый Мікалаевіч, прыйшло да яго яшчэ з дзяцінства. Перадалося яно ад маці, за работай якой уважліва назіраў у свой час. Калі паспрабаваў заняцца сам, не заўважыў, як займеў хобі на ўсё жыццё. Цяпер ужо і не ўяўляе сябе без гэтага.

— У маёй калекцыі — гаворыць гаспадар, — больш за сотню разнавіднасцей раслін. Шчыра кажучы, падлічваць не спрабаваў. Некаторыя замяняюцца іншымі, спрабую развесці новыя віды. Догляд, безумоўна, займае шмат часу. Трэба і падкарміць кветкі і кустоўе, падправіць, паліць, прапалоць, перад халадамі — прыкрыць. Але ўвесь працэс вельмі захапляе і прыносіць задавальненне. Для кожнага чалавека свой дом мае вялікае значэнне. А яго трэба ўтрымліваць у чысціні і ўтульнасці. Прыемна і сабе, і іншым. Магчыма, не абавязкова такім чынам, як я, займацца развядзеннем раслін, але, лічу, элементарны парадак навесці ў сваім двары неабходна кожнаму!

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость