Насычаны падзеямі лёс. Ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і працы павіншавалі з 99-годдзем

Насычаны падзеямі лёс. Ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і працы павіншавалі з 99-годдзем

У мінулую пятніцу ветэран Вялікай Айчыннай вайны і працы Таццяна Іванаўна Уласенка адзначыла 99-ю гадавіну з дня свайго нараджэння. З віншаваннямі ад імя райвыканкама, раённых структур грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “Беларускі фонд міру”, “Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў” да паважанай жанчыны, якая на гэты час знаходзіцца ў Любоніцкай бальніцы сястрынскага догляду, завіталі старшыня раённага савета ветэранаў Эма Карпук і старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Васіль Маркевіч, уручылі кветкі і падарунак. Падчас наведвання Таццяна Іванаўна падзялілася з гасцямі ўспамінамі, яны выказалі ёй шчырыя пажаданні добрага самаадчування, доўгіх год жыцця.
Т. І. Уласенка шмат гадоў сваёй працоўнай дзейнасці прысвяціла дзецям, выкладаўшы ў Жыліцкай сярэдняй школе фізіку і матэматыку.
Нарадзілася яна ў Расіі, г.Новасакольнікі Пскоўскай вобласці. Жыццё не песціла жанчыну, давялося спазнаць і ваеннае ліхалецце, і і іншыя нялёгкія часіны (летась аб яе жыццёвым шляху расказала наша раённая газета).
У 1970 годзе Таццяна Іванаўна прыехала на Кіраўшчыну, і з таго часу яе лёс непарыўна звязаны з Жылічамі.
Некалькім пакаленням жылічан Таццяна Іванаўна прывіла любоў да дакладных навук, вучыла рабят не толькі лагічна думаць, знаходзіць выйсце з любых складаных сітуацый, але і заўсёды быць чулымі, добразычлівымі, шанаваць гісторыю сваёй краіны, народа-пераможцы. Педагог нагадвала хлопчыкам і дзяўчынкам, што няма ў свеце больш прыгожага і дарагога сэрцу куточка, чым малая радзіма.
Фота Людмілы СЯМЁНАВАЙ.

Последние новости

Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024