Темы

Нязгасная памяць пакаленняў і памяць тых, каго шануем!

Нязгасная памяць пакаленняў і памяць тых, каго шануем!

isidor

Як бы з цягам часу ні мянялася стаўленне да падзей Кастрычніцкай рэвалюцыі, неаспрэчным застаецца адно: дзень 7 лістапада пакінуў яркі след у гісторыі нашай краіны, стаў адпраўным пунктам у лёсах многіх пакаленняў. Абвясціўшы права на самавызначэнне, Вялікі Кастрычнік стварыў, перш за ўсё, небывалыя раней магчымасці для нацыянальнага адраджэння, сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця народа. Больш таго, беларусы ўпершыню за ўсю гісторыю свайго існавання набылі дзяржаўнасць — БССР. Таму невыпадкова, што ў беларускім календары 7 лістапада па-ранейшаму  азначана чырвоным колерам: менавіта дзякуючы гэтаму святу мы памятаем усё радаснае і светлае, шануем добрыя традыцыі нашага нядаўняга мінулага.А дна з такіх добрых традыцый — мітынг, які штогод напярэдадні свята Кастрычніцкай рэвалюцыі праходзіць ля магілы нашага земляка, матроса легендарнага крэйсера “Аўрора”, удзельніка рэвалюцыйных падзей у Петраградзе Ісідора Пятрушы.
Арганізатарамі сёлетняга мітынгу выступілі райкам ГА “БРСМ” і Мышкавіцкая СШ  пры ўдзеле і падтрымцы раённай арганізацыі КПБ на чале з яе сактаратом    Васілём Маркевічам, раённага савета ветэранаў, які ўзначальвае Эма Карпук, Мышкавіцкага сельвыканкама пад старшынствам Віталя Глекава. А  ўдзельнікамі  мітынгу сталі мясцовыя жыхары, вучні і настаўнікі Мышкавіцкай СШ.
Вітаючы прысутных, Васіль Маркевіч адзначыў, што Кастрычніцкая рэвалюцыя  карэнным чынам змяніла лёс былой царскай Расіі, дазволіла насяляючым яе народам набыць незалежнасць. У ліку атрыманых рабочымі і сялянамі шырокіх правоў і магчымасцей было і права на адукацыю, даступную раней толькі багацеям.
Зараз мы жывем у свабоднай, незалежнай, эканамічна і сацыяльна стабільнай дзяржаве — Рэспубліцы Беларусь, Канстытуцыя якой з’яўляецца надзейным гарантам  асноўных заваёў Кастрычніка.
Словы віншаванняў і добрых пажаданняў з  нагоды Кастрычніцкай рэвалюцыі ўдзельнікам мітынгу выказала першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Алена Осіпава.
Вядучыя мітынгу, перагарнуўшы ўяўныя старонкі летапісу, дапамаглі прысутным зазірнуць у гісторыю, узгадалі падзеі тых далёкіх гадоў, калі наш зямляк Ісідор Пятруша, будучы прызваным у армію, служыў на крэйсеры “Аўрора” і разам з іншымі матросамі прымаў актыўны ўдзел у Лютаўскай рэвалюцыі і Кастрычніцкім узброеным паўстанні 1917 года,  штурме Зімняга Палаца. Вясной 1918 года ён вярнуўся на Радзіму, уступіў у партызанскі атрад, узначальваемы жыхаром в.Падрэчча Герасімовічам. 11 кастрычніка 1919 года каля в.Гута партызаны ўступілі у бой з белапольскімі войскамі. Ісідор Пятруша быў смяротна паранены і па дарозе ў ваенны шпіталь памёр. Пахавалі яго на могілках у в.Падрэчча, а ў 1967 годзе астанкі былі перапахаваны ў в.Стаўпішча.
Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць Ісідора Фёдаравіча Пятрушы мінутай маўчання, усклалі кветкі да помніка.
Максім МІКЕШЫН, фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Гонка памяти Владимира Белявского открыта

14 августа 2026
Читать новость
Конкурс

МВД объявляет творческий конкурс, посвященный 110-летию милиции Беларуси!

13 августа 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Профилактика пьянства

11 августа 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Профилактика угонов

11 августа 2026
Читать новость
Актуально

Строить – значит созидать

11 августа 2026
Читать новость
Актуально

Памяти наставника

11 августа 2026
Читать новость