Темы

На Кіраўшчыне прайшоў рэспубліканскі семінар-нарада, арганізаваны Белкаапсаюзам

Аб’екты Кіраўскага райспажыўтаварыства ўвайшлі ў лік наведваемых для пераймання вопыту ўдзельнікамі семінара-нарады на тэму: “Выкарыстанне сучасных метадаў гандлю”, арганізаванага Белкаапсаюзам. У зоне ўвагі ў гэты дзень былі таксама падраздзяленні Глускага і Бабруйскага райспажыўтаварыстваў.
Абмеркаванне актуальных пытанняў на прадпрыемствах гандлю і грамадскага харчавання нашага райспажыўтаварыства праходзіла на чале са старшынёй праўлення Белкаапсаюза Валерыем Івановым, прысутнічалі старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, работнікі апарата Белкаапсаюза, старшыні праўленняў аблспажыўсаюзаў, у тым ліку Магілёўскага — Сяргей Шуркала, аблспажыўтаварыстваў, іх намеснікі па гандлі і грамадскім харчаванні, прамысловасці, якасці і стандартызацыі, іншыя адказныя асобы сістэмы спажыўкааперацыі з розных абласцей рэспублікі.
Безумоўна, пакупнікі будуць ахвотна фатаграфавацца, рабіць сэл­фі ў такім прыгожым і ўтульным месцы (гэта ўжо пацвердзіла практыка), выкладваць здымкі ў сацыяльная сеткі. Фразы-хэштэгі, трапляючыя ў кадр, з’яўляюцца свое­асаблівай навігацыяй, яны дапамогуць знайсці ў інтэрнэце падарункі.
Адбылася выстава-прэзентацыя навагодняга асартыменту УП “Белкаапзнешгандаль”. За час работы выставы, як адзначылі прадаўцы, многія мясцовыя жыхары ўжо набылі ёлачныя ўпрагожванні і іншыя прапаноўваемыя тут тавары.
Унушальна выглядаў куток навагодніх падарункаў з самым шырокім і разнастайным асартыментам, аформлены ў магазіне.
Цікавіліся госці і механізмамі палетнай выкладкі тавараў, якая спрыяе прыцягненню ўвагі пакупнікоў да іх, павелічэнню попыту.
Была дадзена высокая адзнака вырабам аддзела прамысловасці, кандытарскага цэха райспажыўтаварыства.
Далей у кафэ “Піцэрыя”, якое з’явілася таксама ў 2014 годзе пасля мадэрнізацыі былога харчовага магазіна, адбылася выстава-дэгустацыя ўласнай прадукцыі райспажыўтаварыства. Безумоўна, госці адразу аддалі прыярытэт знакамітым смажанкам…
Удзельнікі семінара-нарады накіраваліся ў Кіраўск, дзе ў магазіне “Родны кут”, у першую чаргу, азнаёміліся з арганізацыяй работы інтэрнэт-вітрыны.
Што гэта такое і як яна працуе, расказалі і паказалі спецыялісты Магілёўскага аблспажыўсаюза. Дарэчы, кіраўчане першымі ў сістэме спажыўкааперацыі сталі асвойваць гэта ноў-хаў, і гэты новы метад гандлю ўжо запатрабаваны і дае свае вынікі.
Інтэрнэт-
вітрына — гэта электронны каталог тавараў, якія фізічна адсутнічаюць у магазіне, але іх можна заказаць (заказ выконваецца на працягу 8 дзён) з дастаўкай пакупніку (прычым бясплатнай). Такая форма работы пазбаўляе неабходнасці трымаць на складзе рэшткі тавараў. У электронным каталогу — у асноўным папулярныя буйнагабарытныя тавары — бытавая тэхніка, мэбля, будаўнічыя матэрыялы і інш., якія маглі б зацікавіць пакупніка. База дадзеных фарміруецца па выніках работы спажыўкааперацыі з пастаўшчыкамі, рэгулярна абнаўляецца, а ўвогуле можа дапаўняцца любымі пазіцыямі.
Кожны жадаючы, наведаўшы магазін, можа з дапамогай прадаўца-кансультанта візуальна на інтэрнэт-вітрыне азнаёміцца з характарыстыкамі і апісаннем гэтага тавара. Ёсць магчымасць даведацца пра распродаж — што прадаецца па зніжаных цэнах, пра растэрміноўку ў аплаце за тавар.
У ходзе размовы былі падрабязна разгледжаны пытанні арганізацыі работы з інтэрнэт-вітрынай, алгарытм дзеянняў прадаўца-кансультанта пры зносінах з пакупніком.
Адзначалася, што такая форма вельмі зручная, у першую чаргу, для жыхароў раёна, хто не ўмее карыстацца інтэрнэтам ці не мае яго дома ўвогуле. Той, хто на “ты” з глабальнай сеткай, можа самастойна праз інтэрнэт-вітрыну вызначыцца з выбарам тавара. Дарэчы, яна даступная ў інтэрнэце.
Як падкрэсліў Валерый Іваноў, гэта сучасны і зручны метад арганізацыі гандлю, адна з магчымасцей удасканаліць аказанне гандлёвых паслуг. Яго ўкараненне распачаў Магілёўскі аблспажыўсаюз, і далей падобныя інтэрнэт-вітрыны павінны з’явіцца на аб’ектах сістэмы спажыўкааперацыі рэспублікі.
Завяршыла практычную частку семінара-нарады прэзентацыя прадукцыі ААТ “Керамін” і абмеркаванне пытанняў супрацоўніцтва.
На пленарным пасяджэнні ў РДК былі разгледжаны вынікі дзейнасці Белкаапсаюза па выкананні даведзеных параметраў развіцця і задачы на бліжэйшую перспектыву.
Звяртаючыся да ўдзель­нікаў рэспубліканскага семінара-нарады, Валерый Іваноў нагадаў, што важна працягваць работу па забеспячэнні якаснага абслугоўвання сельскіх жыхароў, на долю якіх прыходзіцца да 36% агульнага аб’ёму продажу прадукцыі і тавараў. Неабходна прыкласці ўсе намаганні, каб наблізіць узровень гандлю на сяле да гарадскога. Па словах старшыні Белкаапсаюза, многае ў гэтым накірунку ўжо зроблена, у гэтым удзельнікі семінара-нарады мелі магчымасць упэўніцца падчас наведвання гандлёвых аб’ектаў Кіраўскага, Глускага і Бабруйскага раёнаў, аднак наперадзе яшчэ шмат работы.
Валерый Іваноў нагадаў, што неабходна паскорыць правядзенне мадэрнізацыі перапрацоўчых вытворчасцей, у першую чаргу тых, якія даюць хуткую аддачу і здольныя прыносіць прыбытак.
Работу спажывецкай кааперацыі Беларусі за 9 месяцаў бягучага года ахарактарызаваў у сваім дакладзе першы намеснік старшыні праўлення Белкаапсаюза Аляксандр Скрундзеўскі.
Ён адзначыў, што з 9 даведзеных параметраў развіцця выкананы 4: тэмп росту закупак сельгаспрадукцыі і сыравіны склаў 102,5%, экспарту — 110,7%, прадукцыйнасць працы вырасла на 7,3%, паказчык па скарачэнні энергаспажывання склаў мінус 9%.
Дакладчык адзначыў і адмоўныя моманты.
Лепшыя вынікі — ў Брэс­цкага і Магілёўскага аблспажыўсаюзаў, якія забяспечылі выкананне заданняў па 7 паказчыках кожны.
Сярод райспажыўтаварыстваў лепшымі былі названы — Пінскае, Кіраўскае, Бешанковічскае, Лепельскае, Дрыбінскае і Мсціслаўскае.
Па выніках 9 месяцаў бягучага года перавыканалі даведзенае заданне па закупу сельгаспрадукцыі і сыравіны ў Магілёўскім, Брэсцкім і Віцебскім аблспажыўсаюзах.
Па сярэднемесячным аб’ёме закупу на аднаго сельскага жыхара ў лідарах Магілёўскі аблспажыўсаюз (19 рублёў), а вось у Віцебскім і Мінскім толькі 9 і 8 рублёў адпаведна.
Характарызуючы галіну вытворчасці прамысловай прадукцыі, Аляксандр Скрундзеўскі адзначыў, што рэзервы для развіцця і нарошчвання тэмпаў тут маюцца значныя.
Сярод станоўчых прыкладаў першы намеснік старшыні праўлення Белкаапсаза прывёў работу Магілёўскага і Брэсцкага аблспажыўсаюзаў, дзе тэмп росту вытворчасці прамысловай прадукцыі ў супараўнальных цэнах склаў па 106,7%.
Падводзячы вынікі адбыўшагася семінара-нарады, Валерый Іваноў даручыў кіраўнікам структурных падраздзяленняў Белкаапсаюза задзейнічаць наяўныя рэсурсы і рэзервы для выканання ўсіх планавых паказчыкаў і выхаду на прыбытковую работу. Сярод пастаўленых задач — актывізацыя работы з пастаўшчыкамі па пытанні ўзаемавыгадных цэнавых прапаноў, пашырэнне асартыменту запатрабаваных высокапрыбытковых тавараў, аптымізацыя расходаў і павышэнне эфектыўнасці выкарыстання аўтатранспарту, змяншэнне расходаў на арэнду і ўтрыманне будынкаў, аптымізацыя іх колькасці.
Наталля ХАДАКОВА.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

Профессия – восстанавливать справедливость

12 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые работникии ветераны Кировского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь!

12 сентября 2026
Читать новость
Кибербезопасность

Методы мошенников постоянно модернизируются

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах» состоится 26 сентября 2026 года

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

11 сентября – Усекновение главы Иоанна Предтечи

11 сентября 2026
Читать новость
Актуально

«Отставание смерти подобно». Лукашенко о важности модернизации системы связи в войсках

11 сентября 2026
Читать новость