Темы

Белдзяржстрах — надзейная страхавая кампанія

Белдзяржстрах —  надзейная страхавая кампанія

 

economНапярэдадні прафесійнага свята страхавых работнікаў аб галоўных напрамках работы і лепшых работніках калектыву прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Кіраўскім раёне мы папрасілі расказаць яго дырэктара Ірыну ТАРКАН:—  Сёлета Белдзяржстрах адзначае сваё 92-годдзе. Гэта вядучая страхавая кампанія рэспублікі, якая аказвае 78 відаў страхавых паслуг. Хаця з іх найбольш запатрабавана паўтара дзясятка, астатнія —  у меншай ступені, але дынаміка запатрабаванасці паслуг у цэлым — станоўчая і расце з года ў год.
У нашым прадстаўніцтве абслугоўваюць кліентаў: як фізічных, так і юрыдычных асоб, 9 страхавых агентаў, 6 спецыялістаў, галоўны бухгалтар. За 11 месяцаў бягучага года намі заключана больш 10 тыс. дагавораў страхавання на суму 4 млрд. 700 млн. руб., што значна больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года.
Страхаванне ў раёне развіваецца высокімі тэмпамі. У сувязі з гэтым хочацца адзначыць работу нашых страхавых агентаў:  у іх нялёгкая праца, але, лічу, удзячная — яны нясуць людзям спакой і надзею на нашу дапамогу ў выпадку цяжкай сітуацыі. Каля пятнаццаці гадоў працуе страхавым агентам Надзея Дзюіна, яе партрэт змешчаны на Дошцы гонару цэнтральнага апарата Белдзяржстраху сярод лепшых прадстаўнікоў нашай сферы рэспублікі. Горад Кіраўск абслугоўваюць два страхавыя агенты — Надзея Каляснёва і Анжэла Скудная. Яны таксама добрасумленна, адказна выконваюць свае абавязкі, як і ўсе астатнія нашы работнікі. А на дакладную арганізацыю іх работы накіравана дзейнасць спецыялістаў: тут асабліва хачу адзначыць эканаміста Людмілу Іваніцкую, яна здольна вырашыць любое пытанне, якое датычыцца нашай кампетэнцыі.
Я лічу, што мы выконваем вельмі патрэбную работу для насельніцтва раёна і арганізацый. Але не ўсе яшчэ разумеюць перавагі страхавання. Калі нічога не здараецца, людзі думаюць, што так будзе заўжды, а бывае ў жыцці ўсялякае. Лепш да гэтага падрыхтавацца, аформіўшы страхавы дагавор, і матэрыяльная кампенсацыя, няхай частковая, але будзе гарантавана.
Ёсць у нас такі фонд, як прывентыўныя мерапрыемствы, дапамагаем фізічным і юрыдычным асобам, нашым страхавальнікам — бязвыплатна выдзяляем грошы: сёлета правялі замену электраправодкі ў домаўладаннях двух інвалідаў, аказалі фінансавую дапамогу райветстанцыі на медыкаменты, на вогнетушыцелі — СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.
Белдзяржстрах праводзіць розныя акцыі. Якраз зараз па акцыі прадастаўляецца скідка 10% па добраахвотным страхаванні ад няшчасных выпадкаў.
Увогуле ў нас прадугледжана гібкая сістэма скідак, і мы актыўна працуем у гэтым напрамку. Магчыма, таму людзі сталі больш нам давяраць.

Последние новости

Актуально

Праздничная афиша ко Дню Независимости Республики Беларусь

2 июля 2026
Читать новость
Актуально

Кировчане возложили цветы к памятнику воинской славы в деревне Выжары

2 июля 2026
Читать новость
Актуально

День Независимости Республики Беларусь мы встречаем, вспоминая героев

2 июля 2026
Читать новость
Актуально

3 июля в Кировске пройдет детский фестиваль «Мир профессий — подарим радость детям»

2 июля 2026
Читать новость
Актуально

Республиканские соревнования по велогонкам пройдут в Кировском районе

30 июня 2026
Читать новость
Прием граждан

Перенос рабочего дня группы по гражданству и миграции Кировского РОВД

30 июня 2026
Читать новость