Темы

У Кіраўску прайшоў парад Дзедаў Марозаў і Снягурак

У Кіраўску прайшоў парад Дзедаў Марозаў і Снягурак


Штогод традыцыйна ля галоўнай ёлкі раёна, на плошчы імя Кірава, даецца старт святочнаму навагодняму марафону. Вось і напярэдадні сёлетніх навагодніх і калядных святаў ля ўпрыгожанай ёлкі сабраліся дарослыя і дзеці, каб прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве, убачыць маляўнічы раённы парад Дзедаў Марозаў і Снягурак, сімвалізуючы надыход Новага года.
Тут галоўны Дзед Мароз здаў рапарт кіраўніку раёна Аляксандру Бутараву аб гатоўнасці да пачатку навагодніх мерапрыемстваў. Старшыня райвыканкама павіншаваў прысутных і даў старт святочнаму марафону.
Дзятва разам з прадстаўнікамі раённай улады, казачнымі персанажамі і ўсімі жадаючымі вадзіла карагоды каля ёлкі, удзельнічала ў зімовых забавах. А затым калона Дзедаў Марозаў і Снягурак пад музыку духавога аркестра “Фанфары Кіраўска” рушыла па вуліцах райцэнтра, адорваючы прахожых усмешкамі.
У навагодніх персанажаў пераўвасобіліся прадстаўнікі арганізацый, устаноў: аддзела кінавідэамерапрыемстваў цэнтралізаванай клубнай сістэмы раёна, СШ №1 і СШ №2 імя К.П.Арлоўскага горада, Мышкавіцкай СШ, Жыліцкага дзяржаўнага сельгаскаледжа, дзіцячай школы мастацтваў г.Кіраўска, РЦСАН, аддзела прымусовага выкананння, райспажыўтаварыства, ЦРБ, ААТ “ПМК-97 “Вадбуд”, ПМК-255, філіяла “Аўтапарк №14”, РАНС, ЦБП №709 ААТ “ААБ Беларусбанк”, Баравіцкага, Барчыцкага, Мышкавіцкага, Дабаснянскага, Барсукоўскага, Паўлавіцкага сельскіх Дамоў культуры, раённай бібліятэкі, ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”.

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость