Пасяджэнне бацькоўскага клуба “Захавай сям’ю для дзіцяці” прайшло ў Кіраўскім РДК

Пасяджэнне бацькоўскага клуба “Захавай сям’ю для дзіцяці” прайшло ў Кіраўскім РДК

У чарадзе навагодніх мерапрыемстваў у раённым Доме культуры прайшло традыцыйнае пасяджэнне раённага бацькоўскага клуба “Захавай сям’ю для дзіцяці” ў форме навагодняй сустрэчы “Новы год — свята ўсёй сям’і”, прымеркаванае да дабрачыннай акцыі “Цуды на Раство”. Для ўдзелу былі запрошаны разам з бацькамі непаўналетнія, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама абавязаныя асобы, якія маюць непаўналетніх дзяцей.

Павысіць адказнасць бацькоў за выхаванне дзяцей, эфектыўнасць выхаваўчага патэнцыялу сям’і — менавіта такія мэты ставіліся арганізатармі мерапрыемства — аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, камісіяй па справах непаўналетніх райвыканкама, сацыяльна-педагагічным цэнтрам раёна, раённымі арганізацыямі РГА “Белая Русь”, ГА “БРСМ”. Дарослыя ўдзельнікі размясціліся ў відэазале, дзеці пад наглядам работнікаў культуры — у дысказале.

З уступным словам да бацькоў звярнулася намеснік старшыні райвыканкама, старшыня камісіі па справах непаўналетніх Таццяна Бяляўская. Яна павіншавала ўсіх з надышоўшым Новам годам і Раством і заклікала зрабіць усё ад іх залежачае, каб іх дзеці раслі ў любові і клопаце. Тое, што дзеці ў пэўных сем’ях, заўважыла Таццяна Бяляўская, прызнаюцца знаходзячыміся ў сацыяльна небяспечным становішчы — свайго роду перасцярога, папярэджанне, повад задумацца бацькам, што яны не ў дастатковай меры надаюць увагу выкананню абавязкаў па выхаванні ўласных дзяцей, і выправіць паводзіны. У пераважнай большасці ў такіх сем’ях злоўжываюць спіртным. Асабліва плачэўная сітуацыя там, дзе з “зялёным змеем” сябруюць жанчыны. Бытавыя скандалы, сваркі, іншыя экстрэмальныя сітуацыі вельмі дрэнна адбіваюцца на псіхіцы дзяцей, якія, нібыта губка, упітваюць у сябе ўсё тое, што бачаць вакол сябе. За тое, каб яны раслі ў поўнай бяспецы ад падобнага негатыву,  адказваюць бацькі.

У сацыяльна небяспечных сем’ях, як вядома, узнікае высокая верагоднасць рызыкоўных момантаў, у тым ліку звязаная з пажарнай небяспекай. Сёлета ў першы дзень надышоўшага года ў раёне адбыўся пажар у мнагадзетнай сям’і з аг.Баравіца. І менавіта дарослыя былі вінаватыя ў тым, што чацвёра дзяцей маглі пацярпець ад наступстваў узгарання. На шчасце, усё абышлося, і пажар быў своечасова лакалізаваны, аднак факт застаецца фактам. Аб захаванні правілаў пажарнай бяспекі нагадаў прысутным першы намеснік начальніка РАНС Вячаслаў Сідараў.

Стрэсавыя сітуацыі адмоўна ўплываюць на фарміраванне асобы дзіцяці. Аб наступствах, якія вынікаюць у гэтым плане, гаварыў педагог-псіхолаг сацыяльна-педагагічнага цэнтра раёна Яўген Шыбкоў.

Прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін стала тэмай выступлення начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Андрэя Літвінкі.

Паўнацэнная, здаровая сям’я — безумоўна, адна з галоўных каштоўнасцей у нашым жыцці. Гэта падкрэсліў намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Міхаіл Каранкевіч. Бацькі павінны імкнуцца даць дзецям усё самае лепшае. Але, на жаль, існуюць і гора-бацькі, якія выбіраюць для сябе іншыя “каштоўнасці”, не жадаюць належным чынам выхоўваць сваіх дзяцей. Такія сем’і становяцца аб’ектамі кантролю з боку суб’ектаў прафілактыкі.

Пакуль з бацькамі праводзілася гутарка, для хлопчыкаў і дзяўчынак была арганізавана гульнявая забаўляльная праграма “Новы год ідзе па планеце”. Работнікі культуры пастараліся стварыць для рабят святочную атмасферу, зрабіць так, каб яны ўбачылі і адчулі, што вакол шмат добрых людзей, цікавы і непаўторны свет. Карагоды вакол навагодняй ёлкі, танцы, рухомыя гульні, адгадванне загадак, пачастункі за “салодкім сталом” — усё гэта стварала ў дзятвы выдатны настрой, іх вочы свяціліся радасцю, а на тварах ззялі ўсмешкі. І хочацца спадзявацца, што бацькі, бачачы гэта, зробяць належныя вывады і падораць сваім дзецям шмат так патрэбнай ім увагі, падораць яшчэ шмат светлых і радасных дзён, агорнуць іх сваёй любоўю і клопатам.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

 

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024