Темы

Навагоднія падарункі ад дэпутата

Навагоднія падарункі  ад дэпутата

kolt

Цудоўна, што з кожным годам у нашай краіне павялічваецца колькасць жадаючых прыняць удзел у рэспубліканскай Навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. Правядзенне гэтай акцыі дапамагае агарнуць клопатам і ўвагай нашу будучыню — дзяцей. Паўсюдна, у тым ліку і ў нашым раёне, праходзяць сустрэчы, мерапрыемствы ў межах акцыі “Нашы дзеці”.М енавіта з гэтай нагоды і завітаў днямі ў наш раён дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Калтуноў разам са сваім памочнікам па Асіповіцкай выбарчай акрузе №89 Аляксандрам Шарабайкам. Дарэчы, Мікалай Анісімавіч рэгулярна наведвае наш раён, праводзіць прыёмы грамадзян па асабістых пытаннях, сустрэчы ў працоўных калектывах.
На гэты раз мэта прыезду была асабліва прыемнай — дэпутат прывёз вучням гімназіі горада падарункі да Новага года: па 3 камплекты мячоў для заняткаў футболам, валейболам і баскетболам. Уручаючы падарункі, Мікалай Калтуноў адзначыў, што для любой краіны галоўнае — здаровая нацыя. А сённяшні ўклад у здароўе нашых дзяцей — гэта ўклад у здаровую будучыню.

Акрамя таго парламентарый сустрэўся і пагутарыў з педагагічным калектывам гімназіі. Дэпутат паведаміў аб пачатку выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць сёмага склікання. Ён праінфармаваў аб бюджэце краіны на 2014 год, зрабіў акцэнт на тым, што і ў далейшым дзяржаўная палітыка застанецца сацыяльна накіраванай. У бюджэце Беларусі на будучы год, заўважыў дэпутат, толькі дзве сферы поўнасцю захаваюць сваё фінансаванне — адукацыя і ахова здароўя. Актуальнымі тэмамі для размовы сталі павышэнне прэстыжу прафесіі педагога, а таксама заработнай платы настаўнікаў.
Мікалай Калтуноў таксама завітаў з падарункамі ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у в.Хвайніца. Падчас размовы з насельнікамі аддзялення дэпутат цікавіўся іх меркаваннямі аб створаных умовах для пражывання.
Уручыўшы салодкія падарункі, Мікалай Калтуноў пажадаў прысутным моцнага здароўя і радасці ад кожнага новага дня. У сваю чаргу, у падарунак насельнікам аддзялення і дэпутату прагучалі цудоўныя лірычныя песні ў выкананні работнікаў раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
Напрыканцы сустрэчы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Калтуноў адзначыў, што і ў далейшым у нашай краіне будзе рабіцца ўсё магчымае, каб людзі, маючыя патрэбу ў дзяржаўнай падтрымцы, адчувалі сябе камфортна ў такіх установах.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

С 5 октября стартует республиканская акция «Молодёжь за безопасность»

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Занятия по мобилизационной готовности

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Контртеррористический форум СНГ и ШОС пройдёт в Минске 7–8 октября

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

«Шаг к долголетию»

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Горячая линия по вопросам профилактики острых респираторных инфекций 28.09.2026–09.10.2026

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С 1 октября в Беларуси стартует сезон загонных охот

28 сентября 2026
Читать новость