Темы

Творчы погляд на жыццё

Творчы погляд  на жыццё

koni

Здаўна жанчыны былі вялікімі майстрыхамі: шылі, вязалі, плялі неабходныя ў хатняй гаспадарцы і проста прыемныя для душы рэчы. Раней гэта ўменне перадавалася з пакалення ў пакаленне, цяпер жа своеасаблівымі памочнікамі для гаспадынь з’яўляюцца часопісы і падручнікі па рукадзеллі.
У свой час кіраўчанка Людміла Бяляўская   была адной з першых, хто засвоіў самы прыгожых і складаны від рука-дзелля — бісерапляценне. Яе работы не аднойчы прымалі ўдзел у розных праводзімых у раёне выставах, а таксама станавіліся прыемным падарункам да святаў блізкіх і сяброў.
І сёння творчая натура жанчыны не ведае спакою, зараз Людміла Міхайлаўна “малюе” шэдэўры з дапамогай рознакаляровых нітак і клея. На малюнак наліваецца клей і адна да адной прыкладаюцца нітачкі, якія падбіраюцца па колеры і аб’ёме, а потым ператвараюцца ў прыгожую карціну. Здаецца, што ўсё гэта вельмі проста, але на самой справе гэта работа патрабуе сапраўднага мастацкага бачання.
У яе скарбонцы ўжо некалькі такіх работ, яны ўражваюць сваёй прыгажосцю і тэхнікай выканання. Напрыклад, да надыходзячага 2014 года, які па кітайскаму гараскопу лічыцца годам Каня, Людміла Міхайлаўна зрабіла карціну з прыгожым і статным скакуном, які выклікае сапраўднае зачараванне.
Людміла ЛУКАНОВІЧ.
Фота
Максіма МІКЕШІНА.
На здымку: Людміла Міхайлаўна Бяляўская са сваёй творчай работай, прысвечанай надыходзячаму году Каня.

Последние новости

Кибербезопасность

Правила цифровой безопасности Следственного комитета

16 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Мотодвижение на особом контроле ГАИ

16 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Коул: США снимут санкции с «Лакокраски» и «Беллесбумпрома»

16 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Дорогами единства: молодежный патриотический автопробег прошел в Кировском районе

16 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Зональная спартакиада «Планета спорта» прошла на стадионе Кировской ДЮСШ

16 сентября 2026
Читать новость
Актуально

В Беларуси проходит национальный этап Международного молодежного конкурса социальной антикоррупционной рекламы «Вместе против коррупции!»

15 сентября 2026
Читать новость