Темы

Па актуальных пытаннях ідэалагічнай работы

Пастаянна дзеючы семінар ідэалагічных работнікаў вобласці прайшоў у мінулую пятніцу, 10 студзеня, ў Магілёве і Магілёўскім раёне. Мэтай ставілася раскрыць умовы і тэхналогіі ідэалагічнай работы, якія садзейнічаюць рэалізацыі патэнцыялу чалавека на сучасным этапе.
У рабоце семінара прынялі ўдзел першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Радзькоў, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, кіраўнікі ўпраўленняў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкамаў, прадстаўнікі СМІ і інш. — у цэлым больш за 160 чалавек.    
Семінар пачаўся ў музеі гісторыі Магілёва, дзе ішла размова пра арганізацыю ідэалагічнай работы ў абласным цэнтры і выкарыстанне практыка-арыентаваных форм правядзення стажыроўкі ідэалагічнага актыву горада і вобласці. Была таксама арганізавана экскурсія па экспазіцыйных залах музея.

Удзельнікі семінара ўсклалі кошыкі з кветкамі да Вечнага агню на Савецкай плошчы.
У праграме мерапрыемства было наведванне прадпрыемстваў, знаёмства з развіццём прыдарожнага сэрвісу і аграэкатурызму на тэрыторыі Магілёў-скага раёна.
Прадстаўнікі СМІ вобласці пазнаёміліся з вопытам работы КВУП “Інфармацыйнае агенцтва “Могилевские ведомости”. Падчас прэзентацыі яго дзейнасці галоўны рэдактар Святлана Шутава і супрацоўнікі расказалі аб інтэграцыі, канвергенцыі і інтэрактыўнасці ў сваёй рабоце.
Размова на тэму развіцця сучасных мас-медыя працягвалася ў аблвыканкаме, дзе ў фае залы пасяджэнняў адбылася яркая і насычаная медыя-прэзентацыя “Сучасныя тэндэнцыі рэгіянальнай інфармацыйнай прасторы”: тут былі прадстаўлены інавацыйныя падыходы ў рабоце тэлебачання і радыё, магчымасці функцыянавання і распаўсюджвання СМІ ў інтэрнэт-прасторы і іншыя.
У ходзе семінара першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі  Прэзідэнта Беларусі Аляксандр Радзькоў закрануў важныя аспекты арганізацыі ідэалагічнай работы, іншыя актуальныя пытанні. Ён, у прыватнасці, адзначыў, што ідэолаг у сваёй рабоце павінен абапірацца на аўтарытэтных лю-дзей. “Галоўнае багацце Беларусі — гэта людзі, і перш за ўсё людзі, валодаючыя моцным інтэлектам. Такіх у нас шмат, і я шчыра захапляюся іх дасягненнямі ў розных сферах жыццядзейнасці, — сказаў Аляксандр Радзькоў. — Такія людзі, маючыя бясспрэчны аўтарытэт і жыццёвы вопыт, прафесіяналы сваёй справы могуць стаць важнай апорай у рабоце з людзьмі ідэалагічнага актыву. Яны могуць дапамагчы не толькі карыснай парадай, але і прапанаваць, дапамагчы рэалізаваць цікавую ідэю, стаць сімвалам, калі хочаце, брэндам канкрэтнай тэрыторыі, у тым ліку ў плане патрыятычнага выхавання моладзі.” Такіх людзей, па словах Аляксандра Радзькова, трэба больш актыўна задзейнічаць у рабоце ідэалагічнай вертыкалі.
Аляксандр Радзькоў выказаў думку, што сучаснаму ідэолагу неабходна быць кампетэнтным ва ўсіх пытаннях. Ён павінен ведаць, як развіваюцца грамадства: эканоміка, турызм, сацыяльная і іншыя сферы. “Ён павінен не толькі гэта адчуваць, але і непасрэдна прымаць    удзел у адбываючыхся жыццёвых працэсах. Ідэолагам трэба не толькі мець зносіны паміж сабой, пераймаючы перадавы вопыт на семінарах ідэалагічнай вертыкалі, але і часцей бываць у працоўных калектывах, на прадпрыемствах, каб самім непасрэдна бачыць, як развіваецца сацыяльная сфера, вытворчасць, каб больш ведаць і быць пераканаўчымі ў гутарцы з людзьмі”, — канстатаваў Аляксандр Радзькоў.
Ён таксама  адзначыў, што ў апошні час назірае негатыўную тэндэнцыю, калі многія людзі з галавой акунаюцца у Інтэрнэт, абдзяляючы сябе жывымі зносінамі. Ідэолаг жа павінен адчуць настрой чалавека, цэлага калектыву, і гэтае эмацыянальнае ўспрыманне данесці іншым не толькі з дапамогай Інтэрнэта і СМІ, але і непасрэдных зносін. Толькі ў тым выпадку ён можа быць пераканаўчым, калі не па чутках ведае рэальнае жыццё, тое, якія задачы трэба вырашаць для грамадства на дадзеным этапе і бачыць перспектывы развіцця канкрэтнай тэрыторыі і ў цэлым дзяржавы.
Аляксандр Радзькоў надаў увагу пытанням падрыхтоўкі да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і святкавання гэтай свяшчэннай даты.
Была закранута тэма выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. У прыватнасці, Аляксандр Радзькоў, які з’яўляецца старшынёй РГА “Белая Русь”, паведаміў, што Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” прыме актыўны ўдзел у выбарах. Удзел у выбарчай кампаніі для аб’яднання — гэта магчымасць пераправерыць сябе, выкарыстаць свой вопыт, назапашаны палітычны багаж, рэалізаваць свае імкненні. “Мы маем намер непасрэдным чынам удзельнічаць у фарміраванні выбарчых камісій, назіранні за выбарамі. Думаю, што члены аб’яднання зоймуць каля 30% дэпутацкіх крэслаў у мясцовых Саветах розных узроўняў. Для работы з людзьмі ў нас ёсць база, актыў, пэўны вопыт і, галоўнае, што мы ў сельскай мясцовасці прадстаўлены не горш, чым у буйных гарадах”, —   адзначыў Аляксандр Радзькоў. Ён падкрэсліў, што для “Белай Русі” выбары ў мясцовыя Саветы — гэта яшчэ адзін крок у станаўленні і развіцці, умацаванні арганізацыі і, вядома, праверка яе рэальнай   дзеяздольнасці.
2014 год аб’яўлены ў Беларусі Годам гасціннасці. Аляксандр Радзькоў адзначыў, што беларусы павінны павысіць узровень і якасць абслугоўвання турыстаў. У нас шмат прыгожых і ўнікальных мясцін, багатая прырода, гістарычная і культурная спадчына, але аб высокім сэрвісе і ўзроўні абслугоўвання турыстаў мы можам пакуль што толькі марыць. Яшчэ шмат неабходна працаваць па развіцці турысцкай інфраструктуры.
Наталля ХАДАКОВА.

Последние новости

Прямая линия

Горячая телефонная линия по вопросам профилактики острых кишечных заболеваний

17 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

18 июня прямую телефонную линию проведет Евгений Иванович Грищенков

17 июля 2026
Читать новость
В районе

Юные воспитанники лагеря «Родина» познакомились с историей знаменитого дворца Булгаков

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

В коллективах Кировского района проходит Единый день информирования

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

Торжественное открытие юбилейного XXXV «Славянского базара»

16 июля 2026
Читать новость
Актуально

Меры безопасности при пользовании газом в быту

16 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем