Вытворчасць малака з прымяненнем сучасных тэхналогій

Вытворчасць малака з прымяненнем сучасных тэхналогій

barchicy doilki doilki2

Зараз перад жывёлаводамі раёна стаіць адказная задача: не толькі не знізіць аб’ёмы вытворчасці і рэалізацыя малака, але і значна іх павялічыць. А дасягнуць гэтага ў першую чаргу плануецца дзякуючы новым малочна-таварным комплексам з прымяненнем на іх сучасных тэхналогій.
Варта адзначыць, што будаўнічыя работы пры ўзвя-дзенні МТК у СВК “Калгас “Беларусь” ішлі неблагімі тэмпамі. Менавіта гэта і дазволіла гаспадарцы адной з першых увесці ў строй дзеючых першую чаргу новабудоўлі і адбылося гэта напярэдадні новага 2014 года. Тут пачаў дзейнічаць новы кароўнік на 288 галоў з сучасным абсталяваннем у даільна-малочным блоку.
Пакуль “жыхаркамі” хлеў укамплектаваны напалову, зараз тут утрымліваецца 144 каровы. Але працэс напаўнення хлева жывёлай ідзе бесперапынна. Як адзначыла падчас размовы загадчыца МТК Марыя Лысянкова, кароў для поўнага запаўнення хлева хапае, але спяшацца ў такой справе нельга: у новы аб’ект павінна быць пераведзена здаровая і прадуктыўная жывёла. Бо калі карова хворая ці не дае прыплоду, ад яе, вядома ж, і вялікага малака не атрымаеш.
Зрабіўшы экскурсію па новай ферме, на свае вочы пераканаліся, што тут створаны належныя ўмовы для ўтрымання жывёлы. У памяшканнях чыста, светла, сухі падсціл, зроблены выгульны двор, на якім жывёлу чакае духмяняе сена, каровы павольна гуляюць па хлеве, а, самае галоўнае, — цёпла. Менавіта гэтае пытанне крыху турбавала як кіраўніцтва гаспадаркі, так і саміх працаўнікоў. У сельгаскааператыве да пытання ўцяплення новага хлява падыйшлі па-гаспадарску, адсюль і станоўчы вынік.
Акрамя таго, на новай ферме ўладкавана сучаснае стойлавае абсталяванне з прымяненнем больш трывалых канструкцый, зробленых з пластмасы. Дзякуючы іх гібкасці і пругкасці, каровы будуць менш траўміравацца. Адным з новаўвядзенняў на новай ферме стала ўсталяванне паілак з цыркуляцыяй і падагрэвам вады. Гэта асабліва актуальна ў асенне-зімовы перыяд, бо дазволіць не знізіць вытворчасць малака і пры халодным надвор’і.
Трэба адзначыць, што на новым комплексе прадугледжана ўсё неабходнае для падтрымання здароўя малочнага статка.
Не менш прыемных уражанняў засталося пасля наведвання малочна-даільнай залы. Сучаснае даільнае абсталяванне дазваляе адначасова даіць 24 каровы. Варта адзначыць, што тут строга прытрымліваюцца тэхналогіі даення кароў, бо гэта галоўная ўмова атрымання якаснага малака. Увесь працэс дойкі  камп’ютарызаваны. Напрыклад, калі даярка заўважыць, што карова хворая, яна тут жа адным націскам кнопкі пераключае апарат, і такое малако не трапіць у агульны малочны халадзільнік, а пойдзе ў асобную ёмістасць.  Кароў тут дояць тры разы ў дзень. Пасля дойкі вымя апрацоўваецца спецыяльнымі сродкамі для прадухілення развіцця ў кароў мастыту.
У гаспадарцы добра разумеюць: галоўнае для жывёлы — кармы. Трэба адзначыць, што з гэтым у сельгаскааператыве ўсё на належным узроўні: кармоў нарыхтавана ўдосталь і  належнай якасці. Прытрымліваюцца тут і рацыёна кармлення.
У сярэднім ад каровы надойваюць па 11,9 кг малака. У суткі на пера-працоўчае прадпрыемства адпраўляюць больш за 6,5 тоны малака, амаль 100% — вышэйшым гатункам.
Цывілізаваныя ўмовы прадугледжаны і для тых, хто працуе на МТК. Тут ёсць пакой для адпачынку і прыёму ежы з усталяванымі халадзільнікам, мікрахвалёвай печчу, электрачайнікам, дзве душавыя кабіны, пакоі для мыцця і сушкі рабочага аддзення. Утульны і прыгожы кабінет для ветэрынарнага ўрача, асемянатарская. Шчыра кажучы, такім бытавым умовам працы можна толькі пазайздросціць.
Пакуль дойны статак на новым МТК не поўнасцю сфарміраваны, працоўныя кадры дзеляцца паміж двума аб’ектамі жывёлагадоўлі. Даільны працэс у новым хлеве пакуль абслугоўваюць дзве даяркі: Святлана Далідудка і Еўдакія Гушчына. Жанчыны вызначаюцца стараннасцю і адказнасцю, менавіта таму ім і даверылі працу на новым сучасным абсталяванні. Добрых слоў заслугоўвае і праца даярак Ганны Фядотавай, Ганны Фраловай і Алы Скрыганавай.
Як адзначыла падчас размовы загадчык МТК Марыя Лысянкова, вельмі многае ў вытворчасці малака залежыць і ад людзей, якія ажыццяўляюць раздачу кармоў. Акрамя таго, у іх абавязкі ўваходзіць дзяжурства ў хлеве па начах, чыстка і падкідванне кармоў. На гэтых работах заняты Аляксей Гушчын, Аляксандр Есянецкі, Іван Савіцкі, Аляксандр Шчэрбіч, Максім Сінякоў і Міхаіл Лысянкоў.
Асаблівыя словы падзякі за плённую працу з боку кіраўніцтва і спецыялістаў гаспадаркі прагучалі ў адрас тэхніка па штучным асемяненні кароў Васіля Фядотава. Хлопец вельмі старанны і адказны, з задавальненнем бярэцца за любую работу, і, трэба адзначыць, у яго ўсё добра атрымліваецца.
Наведаўшы новаю ферму, мы пераканаліся, што тут створаны сучасныя і добрыя ўмовы, як для ўтрымання жывёлы, так і для працы сяльчан. Тут спадзяюцца, што ўсё гэта разам дапаможа гаспадарцы павялічыць вытворчасць малака, каб зарабіць грошы, якіх хопіць і на пагашэнне крэдытаў, выдзеленых дзяржавай на будаўніцтва фермы, і на дастойную зарплату працаўнікоў, і на далейшае развіццё сельгаспрадпрыемства.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.   

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024