Аснова для дынамічнага развіцця

Аснова для дынамічнага развіцця

Напярэдадні 25-годдзя з дня прыняцця дзеючай Канстытуцыі Рэспуб­лікі Беларусь ва ўстановах адукацыі раёна праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму святу. Калі мы ўчора наведалі Жыліцкі НПК ДС-СШ, тут праводзіў гутарку з вучнямі настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Іван Храмянкоў на тэму значэння і зместу Асноўнага Закона нашай дзяржавы.
У межах усебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!» 15 сакавіка адбудзецца ўручэнне пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь вучням раёна — выдатнікам вучобы, пераможцам і прызёрам прадметных алімпіяд, конкурсаў, спаборніцтваў, актыўным удзельнікам грамадскага жыцця.

_____________________________________

Якое значэнне мае Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь для грамадзян раёна? Пра гэта — наша апытанне напярэдадні свята.

Эма КАРПУК, старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў:
— Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь стала той трывалай асновай, на якой наш народ пачаў ствараць сапраўды магутную і згуртаваную дзяржаву, здольную абараніць сваю незалежнасць, інтарэсы, суверэнітэт, і быць вядомай усяму свету як адна з самых міралюбівых і адкрытых для любых дыялогаў краіна.
Сёлета мы адзначаем 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у наступным годзе — 75-годдзе Вялікай Перамогі, тэма захавання міру, які на ратным полі заваёўвалі нашы воіны, сённяшнія ветэраны вайны — вельмі актуальная.
У нашым раёне зараз пражывае 13 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны: яны адчуваюць пастаянны клопат з боку дзяржавы, мясцовых органаў улады. З увагай і павагай ставяцца ў нашым грамадстве да ветэранаў працы, сталых людзей: робіцца ўсё, каб яны атрымлівалі неабходныя паслугі, адчувалі сябе камфортна, аказваецца дапамога ў вырашэнні праблемных пытанняў.
Падтрымліваецца пераемнасць пакаленняў: ветэраны вайны і працы дзеляцца з моладдзю сваімі ўспамінамі аб памятных гадах, багатым працоўным вопытам.
Канстытуцыяй нам гарантаваны многія правы, наша родная Беларусь дынамічна развіваецца, што вельмі радуе. Галоўнае, каб панаваў мір на зямлі: пра тое, што ўсе агульнымі намаганнямі павінны яго берагчы, не раз было падкрэслена і падчас “Вялікай размовы з Прэзідэнтам”, якая адбылася 1 сакавіка. Мір — наш галоўны здабытак!

Жанна РЫШКЕВІЧ, старшыня Скрыпліцкага сельскага Савета дэпутатаў:
— Работа органаў мясцовага самакіравання пастаянна ўдасканальваецца, развіваецца, усё гэта робіцца для таго, каб асноўныя пытанні жыццядзейнасці грама­дзян,
асабліва ў невялікіх населеных пунктах, маглі вырашацца непасрэдна на месцах.
Пытанне развіцця невялікіх населеных пунктаў было ўзнята Кіраўніком нашай дзяржавы Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам падчас правядзення “Вялікай размовы з Прэзідэнтам”. Гаворачы аб павышэнні дабрабыту насельніцтва Прэзідэнт адзначыў, што грамадзянам неабходна быць больш актыўнымі і дзейнымі: у Беларусі прадпрынятыя ўсе ўмовы для стварэння новых прадпрыемстваў (асабліва на сяле), заняткаў прадпрымальніцкай ці рамеснай дзейнасцю. Аформіць усю неабходную дакументацыю магчыма ў самы кароткі час.
Лічу, што сярод найбольш даступных відаў заняткаў на вёсцы — вырошчванне і рэалізацыя агародніны і садавіны, аказанне розных бытавых паслуг, развіццё промыслаў, аграэкатурызм. Трэба толькі паставіць перад сабой мэту і прыкласці намаганні для яе ўвасаблення ў жыццё.
Што тычыцца работы мясцовых органаў кіравання, то яны, як ніхто іншы цесна кантактуюць з насельніцтвам, а таму зацікаўлены ў вырашэнні ўзнікаючых пытанняў, задавальненні сацыяльна-бытавых патрэб людзей. І па тым, наколькі эфектыўна мы працуем на падведамаснай тэрыторыі, у сяльчан складаецца меркаванне пра работу ўлады ў цэлым.
Значную дапамогу ў рабоце сельвыканкама аказваюць мясцовыя дэпутаты, старасты вёсак. Без іх падтрымкі было б складана ахапіць увагай кожны населены пункт сельсавета, кожнага чалавека. У першую чаргу, гэта тычыцца добраўпарадкавання могілак, падтрымання парадку ў населеных пунктах, утрымання грамадзянамі ў належным стане сваіх прыдамавых тэрыторый.
Мясцовае самакіраванне з’яўляецца адной з важных састаўляючых у сістэме беларускай дзяржаўнасці. За час свайго фарміравання і існавання яно паказала сваю эфектыўнасць і неабходнасць перш за ўсё для людзей.

Марына КАРПАВА, настаўнік рускай мовы і літаратуры Любоніцкага НПК ДС-СШ:
— Канстытуцыя нашай краіны яшчэ раз даказвае сацыяльную арыентаванасць Рэспублікі Беларусь, паколькі галоўны закон краіны замацоўвае шэраг правоў чалавека, дзякуючы якім ён можа паспяхова развівацца, рэалізоўваць свае магчымасці, прыносячы карысць грамадству.
Я скарысталася сваім правам бясплатна атрымаць вышэйшую адукацыю і, згодна закону, па заканчэнні ВНУ лічуся маладым спецыялістам, такім чынам, адразу ж атрымала рабочае месца. Сваю прафесію абрала невыпадкова: праца ў сферы адукацыі для мяне — гэта, у першую чаргу, узаемадзеянне з дзецьмі, іх навучанне і развіццё, бо менавіта ад падрастаючага пакалення залежыць будучыня нашай краіны.
Перад установамі адукацыі пастаўлена асобая задача — не толькі даць неабходныя дзецям веды, але і раскрыць іх творчы і ін­тэлектуальны патэнцыял. Удасканальваецца матэрыяльна-тэхнічная база устаноў, вялікая ўвага надаецца фізічнаму развіццю дзяцей. Дзяржава робіць усё магчымае, каб выхаваць дастойных грамадзян, падрыхтаваць кваліфікаваныя кадры. Ганаруся тым, што ў гэтым ёсць і мой уклад у агульную справу.
Для моладзі Кіраўшчыны ствараюцца спрыяльныя ўмовы для развіцця, удзелу ў культурным жыцці, аказваецца падтрымка маладым сем’ям. Але каб у поўнай меры карыстацца правамі, якія нам дадзены, мы павінны жыць у адпаведнасці з законамі, выконваць свае грамадзянскія абавязкі.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

В Чаусском районе 2 мая прошла церемония открытия памятного знака советским воинам, павшим на реке Проня

2 мая 2024
Общество

Перспективное развитие Приднепровского края

2 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024