Жыллё з падтрымкай дзяржавы

Жыллё  з падтрымкай дзяржавы

Падтрымка сем’яў з дзецьмі — адзін з ключавых напрамкаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі, аснова дэмаграфічнай бяспекі краіны.

Дзяржава падтрымлівае мнагадзетныя сем’і дапамогамі і дадатковымі выплатамі, выдзяленнем ільготных крэдытаў на будаўніцтва жылля, прызначэннем сямейнага капіталу. З кожным годам такая падтрымка павялічваецца і ўзмацняецца.
Вось і на “Вялікай размове з Прэзідэнтам” тэма сем’яў з дзецьмі не была абыдзена ўвагай. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка закрануў у сваім выступленні пытанні забеспячэння мнагадзетных сем’яў жыллём, расшырэння межаў атрымання і выкарыстання імі сямейнага капіталу. Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што жыллё для маладых сем’яў — добры стымул для нараджэння дзяцей.
Вось і мнагадзетныя бацькі Уладзімір і Таццяна Костка нядаўна сталі шчаслівымі ўладальнікамі ўласнай кватэры, аб якой марылі даўно. Нараджэнне трэцяга дзіцяці дапамагло маладой сям’і вырашыць жыллёвае пытанне. Сёння трое іх дзетак: 13-гадовы Антон, 9-гадовая Алена і першакласніца Вікторыя маюць магчымасць рыхтаваць урокі ці займацца любімай справай у прасторных пакоях.
Уладзімір нарадзіўся і вырас у Кіраўску. Падчас вайсковай службы па кантракце ў Лагойску пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Таццянай. Пасля вяселля маладыя каля 10 гадоў жылі ў Лагойску, у 2013 годзе бацькі Уладзіміра прапанавалі ім пераехаць на Кіраўшчыну.
Пасля вяртання на сваю малую радзіму галава сям’і ўладкаваўся на працу ў ДРБУ-197, дзе і працуе машыністам аўтагрэйдзера па сённяшні дзень. Дарэчы, кіраўніцтва арганізацыі вельмі задаволена добрасумленнай працай Уладзіміра, бо любую даручаную справу ён выконвае з уласцівай яму адказнасцю.
Таццяна Сяргееўна працуе ў санаторыі імя К.П.Арлоўскага. У вольны ад работы час жанчына дапамагае дзецям рабіць урокі, завіхаецца па гаспадарцы, а таксама вельмі любіць парадаваць сваю сям’ю смачнымі стравамі.
У размове з карэспандэнтам раённай газеты Уладзімір і Таццяна адзначылі, што без дапамогі дзяржавы сваю мару аб уласным жыллі яны наўрад ці змаглі б так хутка ажыццявіць.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024