Темы

З удзячнасцю за плённую працу

З удзячнасцю  за плённую працу

Галіна жывёлагадоўлі заўсёды з’яўлялася лакаматывам эканомікі любой арганізацыі, звязанай з сельскагаспадарчай вытворчасцю. На гэта звярнуў увагу першы намеснік старшыні Магілёўскага албвыканкама Мікалай Кароцін падчас ушанавання лепшых жывёлаводаў рэгіёна па выніках работы за 2018 год.
Мерапрыемства адбылося ў межах рэспубліканскай акцыі «Наш жывёлавод», якая трэці год запар праводзіцца Беларускім прафсаюзам работнікаў аграпрамысловага комплексу сумесна з Мінсельгасхарчам.
На мерапрыемства было запрошана каля 170 работнікаў жывёлагадоўлі — заатэхнікі, ветэрынарныя ўрачы, загадчыкі малочна-таварных ферм і комплексаў, аператары па штучным асемяненні жывёлы, аператары машыннага даення, даглядчыкі і цялятніцы, спецыялісты птушкагадоўчай і свінагадоўчай галін. Удзел у ім прынялі і лепшыя жывёлаводы Кіраўшчыны. Ганаровага права прадстаўляць раён былі ўдастоены галоўны заатэхнік ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Алена Пашкевіч, аператар жывёлагадоўчага комплексу ААТ “Дабаснянскае” Валянцін Герасімовіч, аператар жывёлагадоўчага комплексу РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” СГФ “Чыгірынка” Аляксандр Гаўрылаў, аператары свінаводчага комплексу КСУП “Чырвоны баец” Ганна Аляксеева і Алена Цяніцкая, работнікі ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” — галоўны ветэрынарны ўрач Ігар Казека, брыгадзір МТК “Стаўпішчы” Таццяна Хомская і аператар машыннага даення Ірына Міхалап, аператар па штучным асемяненні жывёлы МТК “Кірава” Сяргей Стральцоў, аператар жывёлагадоўчага комплексу МТК “Валосавічы” Святлана Лусковіч.
Падчас сустрэчы з жывёлаводамі Магілёўшчыны Мікалай Кароцін адзначыў, што АПК асноўную задачу — забеспячэнне насельніцтва прадуктамі харчавання выканалі ў поўным аб’ёме.
Па яго словах, гадавая малочная прадуктыўнасць кароў у 2018 г. склала 4037 кг малака. Традыцыйным лідарам па гэтым паказчыку сярод раёнаў вобласці з’яўляецца Кіраўскі раён — 5605 кг, што адпавядае 22 месцу сярод 118 раёнаў краіны.
Мікалай Кароцін падзякаваў жывёлаводам за працоўныя подзвігі і пажадаў, каб наступны сельскагаспадарчы сезон быў паспяховым, а планы рэалізаваліся.
Цёплыя словы віншаванняў жывёлаводам адрасавалі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, намеснік старшыні рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Іван Каскевіч, першы намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Алена Шыбут, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гейдэль. Яны ўручылі лепшым прадстаўнікам жывёлагадоўчай галіны ганаровыя граматы і аб’явілі падзякі. Сярод адзначаных былі і прадстаўнікі нашага раёна.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость