На палявых работах у ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» актыўна працуе мясцовы авіяатрад

На палявых работах у ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага» актыўна працуе мясцовы авіяатрад

Набіраюць штодня абароты веснавыя палявыя работы ў ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Работнікі шчыруюць на розных участках, чуецца гул разнастайнай тэхнікі.

Інструктар-экзаменатар Валерый Іваноў і камандзір экіпажа Аляксандр Краўцоў п

Аб’ёмы работ на палях рассветаўцам прадстаіць выканаць значныя. Неабходна падкарміць мінеральнымі ўгнаеннямі азімыя збожжавыя, падсеяць канюшыну, закрыць вільгаць у глебе, правесці ворыва і забаранаваць вялікія ўчасткі для сяўбы яравых культур, ды і сама сяўба яшчэ наперадзе.

Уся тэхніка ў “Рассвеце” была загадзя даведзена да ладу, што садзейнічае зараз бесперабойнаму вядзенню сельгасработ. Вялікую дапамогу наземным машынам і агрэгатам аказвае мясцовы авіяатрад. Крылаты памочнік АН-2 вось ужо некалькі дзён з самага ранку і да змяркання распраўляе крылы над мясцовымі абшарамі. Камандзір экіпажа Аляксандр Краўцоў і інструктар-экзаменатар Валерый Іваноў, калі спрыяе надвор’е, за светлавы дзень робяць ад 30 да 45 рабочых вылетаў. Зараз яны падкармліваюць выйшаўшыя з зімоўкі азімыя збожжавыя КАСам. Адзін рэйс доўжыцца нядоўга  — ад 10 да 15 мінут, у залежнасці ад аддаленасці поля. За гэты прамежак часу самалёт далятае да ўчастка, злівае на азімыя 1300 кг дзеючага рэчыва і вяртаецца за чарговай запраўкай. Тут хутка самалётную ёмістасць пад тукі запраўляюць браты Сяргей і Аляксандр Лагойкі. У авіяатрадзе працуе таксама іх маці Галіна Сцяпанаўна, яна — сігнальшчыца, на полі арыентуе лётчыкаў, куды трэба ўносіць тукі. За тэхнічным станам самалёта ўважліва сочаць інжынер па авіяцыйным радыёэлектраабсталяванні Аляксандр Драгун, інжынер Уладзімір Няхаеў і авіятэхнік Мікалай Папкоў.

З пачатку палявой кампаніі авіяатрадаўцы падкармілі ўжо звыш за 700 га азімых. Гэта значна больш, чым яшчэ тры трактары з агрэгатамі для ўнясення тукаў разам узятыя, якія заняты на гэтым жа відзе работ.  

Перад чарговым вылетам у поле

Загрузчык мінеральных угнаенняў Сяргей Лагойка

Загрузчык мінеральных угнаенняў Аляксандр Лагойка

Авіятэхнік Мікалай Папкоў

Расправіўшы крылы над абшарамі...

Сігнальшчыца Галіна Лагойка

Последние новости

Актуально

«ПЬЯНОМУ И БЕСПРАВНОМУ НЕ МЕСТО НА ДОРОГЕ!»

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования в Кировском районе газоснабжения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Единый день информирования прошел в Кировском районном Центре социального обслуживания населения

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

О мерах безопасности на республиканском субботнике

16 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

18 апреля – республиканский субботник. На что пойдут заработанные деньги?

16 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко подписал указ о приеме в белорусское гражданство 230 человек

16 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем