Темы

У падарунак школьнікам — лыжныя камплекты

У падарунак  школьнікам — лыжныя  камплекты

podarki

У любое надвор’е на стадыёне Мышкавіцкай СШ людна: школьнікі з задавальненнем катаюцца на лыжах. У гэтай навучальнай установе здароваму ладу жыцця вучняў надаюць значную ўвагу. Некаторыя выпускнікі школы звязалі свой далейшы жыццёвы лёс менавіта са спортам.
Варта адзначыць, што адным урокам фізкультуры рабяты не абмяжоўваюцца, многія застаюцца пасля заняткаў, каб яшчэ пракаціцца на лыжах. Але за працяглы час выкарыстання спартыўны інвентар прыйшоў у нягоднасць. Каб вырашыць гэтае пытанне, адміністрацыя Мышкавіцкай СШ звярнулася з просьбай аб дапамозе да сваіх шэфаў — СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. І вось нядаўна ў рабят з’явіліся 15 сучасных лыжных камплектаў, каб яны маглі трэніравацца і рыхтавацца да спаборніцтваў.
Уручыла іх дырэктару Мышкавіцкай СШ Святлане Шчэрбіч намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Наталля Шапавалава  (на здымку). Яна параіла рабятам заўсёды весці здаровы лад жыцця і пажадала новых спартыўных перамог і дасягненняў.

Последние новости

Актуально

Уважаемые работники сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса Кировского района!

15 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые труженики и ветераны агропромышленного комплекса Могилёвщины!

15 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Прямая телефонная линия

13 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Прямая телефонная линия

13 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Иван Рыняк: «Нужно работать и дальше, чтобы развивалась деревня»

12 ноября 2026
Читать новость
Актуально

Александр Багель: «Всё нацелено на повышение уровня жизни людей»

12 ноября 2026
Читать новость