У Мышкавіцкай СШ упершыню прайшла акцыя “Дзень пазітыву!”

У Мышкавіцкай СШ упершыню прайшла акцыя “Дзень пазітыву!”

Усміхніцеся жыццю — вы яму падабаецеся! Пад такім дэвізам у Мышкавіцкай СШ упершыню прайшла акцыя “Дзень пазітыву!”. Аб гэтым расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ўстановы адукацыі Любоў Маркевіч.

Хто сказаў, што ў нас ёсць сур’ёзныя прычыны для суму? Іх няма! А для таго, каб усё атрымалася, спраўдзіліся мары, неабходны добры, радасны настрой!
Дзень пачаўся з лінейкі, на якой вучням, педагогам, тэхработнікам прапаноўвалася стварыць
сонечны і радасны настрой у нашай школе і напоўніць гэты дзень пазітывам.
Задачай усяго школьнага калектыву было актывізаваць эмацыянальныя зносіны адзін з адным, падтрымліваць у сабе пазітыўныя, аптымістычныя ўстаноўкі. А што з’яўляецца крыніцай выдатнага настрою? Музыка, добрыя словы, выразы, фотаздымкі, паветраныя шары і шмат чаго іншага.
У праграме была выстава малюнкаў і калажаў “Жыві пазітыўна!”.
На працягу ўсяго дня працаваў “Сонечны фатограф”, які з радасцю фатаграфаваў усіх. Асноўная ўмова – шчырая ўсмешка. Фотаздымкі дэманстраваліся на экране, усталяваным у фае.
Часам усе мы забываемся гаварыць адзін аднаму ветлівыя і прыемныя словы, ад якіх у цяжкую ці сумную хвіліну робіцца больш светла і цёпла на душы. Таму вырашана было стварыць калекцыю такіх важных добрых слоў – “Кнігу добрых пажаданняў!”, а для тых, хто падышоў творча да выказвання прыемных слоў – “Дрэва пажаданняў”.
У час правядзення акцыі нашы мастакі прапанавалі з дапамогай фарбаў намаляваць на тварах жадаючых сонца! Гэтая ідэя прыйшлася ўсім па душы, і на пляцоўцы “Сонца схавана ў кожным” было шматлюдна.
Акрамя гэтага на перапынках працавала “Пазітыўная дыскатэка”, а ў “Аракула дня” можна было даведацца, што каго чакае сёння і на працягу бліжэйшага часу.
З вучнямі 7 класса была праведзена інтэрактыўная гульня «Друг за друга держаться – ничего не бояться!», а агітбрыгада выступіла з прапагандай агульначалавечых каштоўнасцей.
Удзельнікі акцыі атрымалі смайлікі, якія ўвесь дзень напаміналі пра тое, што трэба радавацца, усміхацца і не сумаваць.
У гэты ж дзень на базе школы адбылося чарговае пасяджэнне метадычнага аб’яднання намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай рабоце, якія таксама акунуліся ў атмасферу пазітыву.
Дарыце ўсім добры настрой!

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024