Темы

Памяць вогненных дзён…

Памяць вогненных дзён…

nagrazgdenie

У пятніцу каля памятнага знака воінам-кіраўчанам, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі лакальных канфліктаў, прайшоў урачыста-жалобны мітынг, прысвечаны 25-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Каля памятнага знака і ганаровай варты стаялі юнакі з партрэтамі загінуўшых воінаў-землякоў: Пятра Петрусевіча, Віктара Шумілава, Аляксандра Ядлоўскага, якія былі ўзнагароджаны пасмяротна ордэнам «Чырвоная Зорка». Удзел у мітынгу прымалі воіны-інтэрнацыяналісты, прадстаўнікі раённай улады, кіраўнікі і прадстаўнікі арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, вучні, моладзь жыхары горада.
Да прысутных звярнуўся старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў:
— Мінула чвэрць стагоддзя з таго часу, як апошняя ваенная калона прайшла праз раку Амудар’я, завяршаючы вывад савецкіх войскаў з Афганістана. Гэтая вайна была першай буйной антытэрарыстычнай кампаніяй у навейшай гісторыі, яна наглядна прадэманстравала высокія маральна-баявыя якасці савецкіх воінаў.
У Афганістане прайшлі праверку на трываласць тысячы воінаў. 76 савецкіх вайскоўцаў былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, 103 узнагароджаны ордэнам Леніна. Час аддаляе нас ад страшных падзей, якія адбываліся ў той далёкай усходняй краіне, але памяць пра вайну па-ранейшаму болем адгукаецца ў сэрцах маці, бацькоў, удоў, дзяцей. Яны да гэтага часу памятаюць пра тых хлопцаў, якія вярталіся дадому «грузам 200».

Каля 30 тысяч ураджэнцаў Беларусі праходзілі службу ў Афгане, з іх 81 кіраўчанін. У гэтай страшнай вайне загінуў 771 чалавек, 12 беларусаў да гэтага часу лічацца без вестак прапаўшымі, тысячы засталіся інвалідамі, а тром нашым героям-землякам не наканавана было вярнуцца дадому.
Як адзначыў Уладзімір Піскіжаў, гэтая вайна ўвайшла ў гісторыю як трагедыя 20 стагоддзя, якая пазбавіла жыццяў тысяч маладых хлопцаў. У Рэспубліцы Беларусь пры-знанне подзвігу воінаў-інтэрнацыяналістаў застаецца нязменным.
З гонарам выканаўшы свой абавязак салдата, многія з інтэрнацыяналістаў працягваюць годна працаваць на карысць нашай кіраўскай зямлі. Сёння ва ўмовах новых выклікаў сучаснасці наша дзяржава высока цэніць ролю воінаў-інтэрнацыяналістаў ва ўмацаванні згоды ў грамадстве, выхаванні падрастаючага пакалення ў духу патрыятызму, стойкасці і самаахвярнага служэння Айчыне.
Сёння сумеснымі намаганнямі Кіраўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” і органаў выканаўчай улады раёна ствараецца кніга, дзе будуць утрымлівацца не толькі біяграфічныя дадзеныя воінаў-інтэрнацыяналістаў, але і ўспаміны, пісьмы маладых салдат.
За актыўную жыццёвую пазіцыю і работу па патрыятычным выхаванні Беларускай Рэспубліканскай арганізацыяй грамадскага аб’яднання «Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» нагрудным знакам «За заслугі»  1 ступені былі ўзнагароджаны Юрый Каган, Барыс Карпенка, Ула-дзімір Ляскоў, Уладзімір Перадня.
У сувязі з 20-годдзем стварэння беларускага Саюза ветэранаў вайны ў Афганістане нагрудным знакам былі ўзнагароджаны Анатоль Ткачоў і Васіль Рублеўскі.
Старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Юрый Сафронаў у сваёй прамове адзначыў:
— Многія з нас пасля  Афганістана знайшлі свой жыццёвы шлях, атрымалі адукацыю і працуюць на карысць нашай Радзімы. І мы ўвесь час памятаем пра нашых таварышаў, якія загінулі. Для воінаў-інтэрнацыяналістаў 15 лютага — гэта свята, таму што больш у Афганістане не гінулі нашы хлопцы. А для маці, чые сыны загінулі на далекай зямлі, гэта дзень смутку.
Каля фотаздымкаў загінуўшых юнакоў, нашых землякоў былі пастаўлены запаленыя лампадкі. Шануючы подзвіг тых, хто не вярнуўся з вайны ў Афганістане, прысутныя ўсклалі вянкі і кветкі да памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам.

 

15 лютага старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў і начальнік ад-дзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Андрэй Карпук наведалі маці, чые сыны загінулі ў Афганістане — Надзею Рыгораўну Ядлоўскую з п.Жылічы і Вольгу Акімаўну Шумілаву з в.Гарадзец.
Маці, не дачакаўшыеся з вайны сыноў, памятаюць іх і беражліва захоўваюць гэтую памяць у сэрцах.
Надзея Рыгораўна Ядлоўская ў памяць аб сваім сыночку Сашы, які загінуў у 1986 годзе, стварыла ў хаце куток памяці. Ў ім, як у музеі, на сцяне вісяць фотаздымкі  юнацтва сына, а таксама ваенныя, тыя, што яна атрымала разам з пісьмамі, якім не наканавана было дайсці. Яго у знагароды, асабістыя рэчы для Надзеі Рыгораўны — гэта самыя дарагія скарбы.
Госці з зацікаўленасцю разглядалі фотаздымкі сыноў абодвух маці, баявыя ўзнагароды. Размова атрымалася шчырая, адкрытая і зацікаўленая.
Варта адзначыць, што галоўная мэта візіту старшыні райвыканкама была даведацца аб праблемах і патрэбах жанчын, прапанаваць ім дапамогу ў арганізацыі лячэння і адпачынку, у вырашэнні бытавых праблем. А таксама ўручыць матэрыяльную дапамогу згодна рашэння аблвыканкама.
Як вядома, вайна не завяршаецца тым доўгачаканым момантам, калі змаўкае зброя. Яна працягваецца ў душах тых, хто ў ёй удзельнічаў, у памяці нашчадкаў. І тая вайна на афганскай зямлі — не выключэнне…

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость