Темы

Раўненне — на лідараў! На Кіраўшчыне ўзнагародзілі перадавікоў на веснавых палявых работах

Раўненне — на лідараў! На Кіраўшчыне ўзнагародзілі перадавікоў на веснавых палявых работах

Віншаванні прымае адзін з лепшых механізатараў РАПТЗ Пётр Дрозд

Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама сумесна з райкамам прафсаюза работнікаў АПК падвялі прамежкавыя вынікі працоўнага спаборніцтва на веснавых палявых работах.

Згодна пастановы “Аб рабоце раённай прафсаюзнай арганізацыі і наймальнікаў па падрыхтоўцы  да вясенне-палявых работ і задачах гаспадарчых і прафсаюзных органаў па арганізацыі і ўдасканаленні метадаў працоўнага спаборніцтва, захаванні аховы працы і тэхнікі бяспекі, забеспячэнні якасным гарачым харчаваннем на веснавой сяўбе ў 2019 годзе”, а таксама прадастаўленых сельскагаспадарчымі арганізацыямі аператыўных дадзеных аб ходзе веснавых палявых работ, з мэтай стымулявання высокапрадукцыйнай працы было прынята рашэнне аб узнагароджванні шэрагу тракатарыстаў-машыністаў, якія дасягнулі найвышэйшых вынікаў у ходзе працоўнага спаборніцтва, Падзячнымі пісьмамі раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, каштоўнымі падарункамі, вымпеламі лідараў спаборніцтва і адпаведнымі наклейкамі-аплікацыямі для замацавання на тэхніку.

 

Чарговая працоўная перамога механізатара РАПТЗ Дзмітрыя Комара

У ліку перадавых працаўнікоў адзначаны: Сяргей Барадзін з КСУП “Чырвоны баец” і Іван Зубаў з ААТ “Дабаснянскае” — на пагрузцы арганікі; Аляксандр Масюковіч з КСУП “Чырвоны баец” — на ўнясенні арганікі; Аляксандр Петранкоў з КСУП “Ніва-Барсукі” — на вывазцы арганікі і ўнясенні мінеральных угнаенняў; Алег Паўлюц з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” — на ўнясенні мінеральных тукаў; Дзмітрый Комар з ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” — на падсеве траў і ўнясенні мінеральных угнаенняў; Міхаіл Галомзік з ААТ “Дабаснянскае”, Аляксандр Гутараў з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” — на сяўбе ранніх збожжавых культур;  Дзяніс Петрусёў з КСУП “Жылічы” — на падрыхтоўцы глебы і сяўбе ранніх збожжавых культур; Аляксандр Кахновіч з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” — на ворыве глебы; Мікалай Белакурскі з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” — на падрыхтоўцы глебы; Пётр Дрозд з РАПТЗ — на сяўбе цукровых буракоў; Сяргей Чудапал з РАПТЗ — на падсеве шматгадовых траў; Аляксандр Рымараў з КСУП “Ніва-Барсукі” — на падсеве шматгадовых траў і сяўбе збожжавых культур; Дзмітрый Волас з КСУП “Барчыцы-агра” — на ўнясенні арганікі і абароне раслін.

 

Перадавы механізатар РАПТЗ Сяргей Чудапал разам з першым намеснікам начальніка райсельгасхарчу Анатолем Ланкуцем (справа) і старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктарам Ставерам

Механізатары КСУП «Чырвоны баец» Сяргей Барадзін і Аляксандр Масюковіч

У мінулую сераду першы намеснік начальніка райсельгасхарчу АнатольЛанкуць і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер пабывалі на палетках ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” і КСУП “Чырвоны баец” і ўручылі заслужаныя ўзнагароды шэрагу перадавікоў. Анатоль Ланкуць павіншаваў механізатараў з працоўнымі дасягненнямі, пажадаў ім далейшых поспехаў.

У бліжэйшы час плануецца ўзнагароджванне ўсіх астатніх перадавікоў, якія вызначыліся на веснавых палявых работах.

Фота Аляксандра ХАХЛОВА.

Последние новости

Актуально

Павага, заслужаная працай

18 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Областной турслёт РОО «Белая Русь». Как выступили кировчане?

18 сентября 2026
Читать новость
Здоровые города и посёлки

«Кожаный мяч»: кировчанка показала класс

18 сентября 2026
Читать новость
Актуально

День народного единства прошел в Кировском районе — большой фоторепортаж

18 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Колёс меньше – опасности больше!

18 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Трудовой ритм аграриев в СФХ «Чигиринка» Кировского района

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем