Темы

Боль — адзіны на ўсіх… Кіраўчанін Мікалай Гарэлік і сёння памятае камандзіроўку ў чарнобыльскую зону

Боль — адзіны на ўсіх… Кіраўчанін Мікалай Гарэлік і сёння памятае камандзіроўку ў чарнобыльскую зону

Кіраўчанін Мікалай Гарэлік у 30-кіламятровую зону трапіў у 1987-м — праз 11 месяцаў пасля выбуху на АЭС. Нягледзячы на тое, што з таго часу прайшло больш за 32 гады, ён і зараз да дробязей памятае тую сваю камандзіроўку на забруджаную радыяцыяй тэрыторыю.

Разам з Гарэлікам, які на той момант служыў міліцыянерам-вадзіцелем раённага аддзялення пазаведамаснай аховы, службу ў Нараўлянскім раёне — адным з найбольш пацярпеўшых ад аварыі — неслі Аляксандр Галубоўскі і Рыгор Букаты. Тады ім, як і многім іншым, з кім давялося быць і працаваць у чарнобыльскай зоне, мала ўсведамлялася, наколькі небяспечным для здароўя і нават жыцця было само знаходжанне ў тых мясцінах. Разуменне прыйшло пазней…

А тады мала хто задумваўся аб наступствах, усе выконвалі свой грамадзянскі абавязак. Супрацоўнікі міліцыі дапамагалі мясцовым уладам па адсяленні насельніцтва , вывазе маёмасці з асноўнай зоны забруджвання. У іх абавязкі ўваходзіла таксама сачыць за парадкам, недапушчэннем марадзёрства і несанкцыянаваным пранікненнем на забруджаную тэрыторыю. Самая блізкая да эпіцэнтра выбуху кропка, дзе нёс службу Мікалаю Гарэліку, знаходзілася ўсяго за 3 кіламетры — гэта была вёска Сарокі, якую даводзілася ахоўваць разам з іншымі.

Кожны год напрыканцы квітнеючага красавіка Мікалай Мікалаевіч успамінае тыя страшныя карціны, не адпавядаючыя з мірным жыццём: пустыя вуліцы населеных пунктаў, пакінутыя людзьмі сядзібы. Усё, здавалася б, на сваіх месцах, толькі людзей няма: жыццё — без жыцця… Колькі перажылі людзі, колькі лёсаў паламаў Чарнобыль!..

Успаміны ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС у нечым блізкія да тых, каму давялося ўдзельнічаць у ваенных дзеяннях — на ўсё жыццё ў іх сэрцах засталася боль ад убачанага і перажытага. Мікалай Гарэлік — не выключэнне. Усім сэрцам ён жадае, каб такая бяда ніколі больш не паўтарылася.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Здоровые города и посёлки

«Кожаный мяч»: кировчанка показала класс

18 сентября 2026
Читать новость
Актуально

День народного единства прошел в Кировском районе — большой фоторепортаж

18 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Колёс меньше – опасности больше!

18 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Трудовой ритм аграриев в СФХ «Чигиринка» Кировского района

18 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Дегустация продукции от Кировского райпо пройдет на осенней ярмарке 19 сентября

18 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Ярмарка вакансий пройдет в Кировске 22 сентября

18 сентября 2026
Читать новость

Рекомендуем