Темы

За радком Паслання Прэзідэнта — меркаванні жыхароў Кіраўшчыны (працяг)

За радком Паслання Прэзідэнта — меркаванні жыхароў Кіраўшчыны (працяг)

Працягваем знаёміць з меркаваннямі па пытаннях, узнятых у Пасланні Кіраўніка дзяржавы беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

Ігар КАНАНЧУК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
па Бабруйскай сельскай выбарчай акрузе №80:

— У Пасланні Прэзідэнта былі закрануты надзённыя пытанні жыцця краіны, а таксама вызначаны задачы на бліжэйшую перспектыву.

Прагучала вельмі важная думка: самае галоўнае — дысцыпліна ўсюды і ва ўсім. Адсюль — і дыктатура тэхналогій: каб быў дастойны рэзультат у эканоміцы, трэба рабіць усё правільна і дакладна. Усё прапісана ясна, толькі не ўсюды на месцах кадры добрасумленна ставяцца да выканання сваіх абавязкаў, што адмоўна ўплывае на вынікі работы.

Галоўная сіла ўстойлівага развіцця Беларусі — людзі: калі спецыялісты на сваіх месцах, хварэ­юць душой за справу, то і будзе ўсё на належным узроўні.

У Пасланні правільна было адзначана, што будучыня — за буйнымі прадпрыемствамі, яны забяспечваюць асноўную экспартную складаемую. І ў сельскай гаспадцы перспектыва — за буйнатаварнай вытворчасцю.

Прэзідэнт агучыў пытанне, якое хвалявала актыўную частку грамадскасці — час правядзення выбарчых кампаній: Прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца ў 2020 годзе, выбары ў Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі — сёлета. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што яны стануць экзаменам не толькі для кандыдатаў у дэпутаты, але і для кожнага выбаршчыка.

Па-ранейшаму сур’ёзна ставілася пытанне па карупцыі. Прымаўка “не бяры нічога і не бойся нікога” застаецца актуальнай. Прэзідэнт заявіў, што ў пытаннях барацьбы з карупцыяй паслабленняў не будзе, нават калі хто разлічвае на ранейшыя заслугі.

Дзякуючы прамой трансляцыі сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі ў Авальнай зале Дома ўрада, дзе Кіраўнік дзяржавы звярнуўся з Пасланнем да беларускага народа
і Нацыянальнага сходу, усе жадаючыя маглі назі­раць за ходам мерапрыемства і пачуць усе аспекты Паслання. Яны былі данесены да жыхароў рэспуб­лікі, каб усе адчулі важнасць узнятых пытанняў
і вызначаных задач.

Святлана Акуліч, дырэктар Барчыцкага НПК ДС-СШ:

— У Пасланні Прэзідэнта прагучалі словы пра тое, што трэба больш актыўна ўключаць у сістэму кіравання дзяржавай моладзь, сярод спецыялістаў разглядаць найбольш перспектыўных кіраўнікоў з лідарскімі якасцямі. Тых, хто хоча працаваць і чые думкі і ідэі сугучныя з мэтамі і задачамі развіцця краіны.

Я ўваходжу ў рэзерв кадраў на пасаду старшыні Скрыпліцкага сельвыканкама і цаню аказаны мне давер. Лічу, што прэтэндэнт на пасаду ў сістэме кіравання павінен пастаянна ўдасканальваць свае веды і навыкі, вучыцца ўкараняць іх на справе, дакладна ведаць будучыя абавязкі. У раёне для гэтага створаны ўсе ўмовы — кандыдаты на кіруючую пасаду маюць магчымасць наведваць пасяджанні райвыканкама, сесіі раённага Савета дэпутатаў, пасяджэнні Савета ГПАП і іншыя мерапрыемствы.

Адным з найбольш эфектыўных спосабаў атрымання практычнага вопыту з’яўляецца стажыроўка. Рэзервіст становіцца «назіральнікам» працэсу, атрымлівае карысную інфармацыю і набывае навыкі па практыцы кіраўніцкай дзейнасці, прымае ўскосны ўдзел у вырашэнні тых ці іншых задач. Яшчэ адзін спосаб навучання — гэта самаадукацыя, якая дазваляе не толькі назапасіць веды, але і паказаць, наколькі зацікаўлены ў гэтым сам рэзервіст.

Лічу важным правядзенне сустрэч кіраўніцтва раёна з перспектыўным кадравым рэзервам, паколькі гэта матывуе моладзь выяўляць сябе, развівацца, удзельнічаць у жыцці рэгіёна, пераймаць вопыт старэйшых.
Але не менш важныя жаданне і імкненне самога чалавека асвоіць новую дзейнасць, унесці свой уклад у агульную справу.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость