Темы

Працягваючы слаўныя традыцыі

Працягваючы слаўныя традыцыі

razdnik

Няма больш высокай місіі на зямлі, чым служыць міру і абараняць Радзіму. На Кіраўшчыне ратная праца заўжды карысталася асаблівым гонарам і павагай. У кожным доме, кожнай сям’і беражліва захоўваюць памяць аб гераізме дзедаў і бацькоў,  ганарацца тымі, хто сёння надзейна забяспечвае бяспеку і абароназдольнасць Айчыны. Пераемнасць слаўных традыцый розных пакаленняў воінаў, якія на працягу дзесяцігоддзяў паказваюць бязмежную адданасць Радзіме, вернасць абавязку і прысязе, храбрасць у баях, дысцыпліну і парадак у нясенні службы, мы адзначаем і сёлета, у год святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Ёсць аб чым паразмаўляць, чым па-дзяліцца армейцам розных гадоў службы: раённаму ваеннаму камісару Сяргею Паддубнаму, падпалкоўніку ў запасе, члену Кіраўскай раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” Аляксандру Сіневічу і  кіраўчаніну Яўгену Лазаковічу, які зараз праходзіць тэрміновую ваенную службу ў паветрана-дэсантных войсках — 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгадзе Узброеных Сіл Беларусі ў Віцебску, а зараз знаходзіцца дома ў водпуску. Сімвалічна, што сустрэча адбылася ў свяшчэнным для кіраўчан месцы — на Алеі Славы Герояў (на здымку).
Аляксандр Эдуардавіч Сіневіч па закліку сэрца стаў ваенным, шмат гадоў жыцця прысвяціў гэтай прафесіі.  Закончыўшы ў свой час Кіеўскае вышэйшае танкавае інжынернае вучылішча, служыў у Забайкальскай ваеннай акрузе, затым — у Заходняй групе савецкіх войскаў у Германіі, Паўночна-Каўказскай ваеннай акрузе. З 1992 года, пасля вядомых усім падзей — развалу Савецкага Саюза — працягваў службу ў Беларускай ваенай акрузе (у Віцебскай вобласці). У запас ён звольніўся з пасады намесніка камандзіра артылерыйскага палка па ўзбраенні. І такіх навабранцаў, як Яўген Лазаковіч, у практыцы Аляксандра Сіневіча было шмат. Таму размова з маладым воінам была змястоўнай, зацікаўленай.

Яўген Лазаковіч адзначыў: ён вельмі ганарыцца тым, што, па-першае, служыць у паветрана-дэсантных войсках, а гэта — мара кожнага хлопца, па-другое, што трапіў і вось ужо 15 месяцаў знаходзіцца ў саставе такога праслаўленага воінскага падраздзялення, з’яўляецца вадзіцелем БТР-80.  Яфрэйтар паведаміў, што летась яны прымалі ўдзел у сумесным стратэгічным вучэнні узброеных сіл Беларусі і Расіі “Захад-2013”.
З захапленнем расказаў хлопец аб сваіх першых і наступных скачках з парашутам, аб тым, як перад гэтым адшліфоўвалі навыкі на трэнажорах.
І асабліва падкрэсліў, што юнакі не павінны палохацца армейскай службы, яна дапамагае стаць дужым, мужным, упэўненым у сабе, загартоўвае: усе цяжкасці і складанасці можна пераадолець, адчуваючы, што ты — абаронца Айчыны.
Як паведаміў раённы ваенны камісар Сяргей Паддубны, яны не толькі праводзяць неабходную работу, звязаную з прызывам на сапраўдную воінскую службу, але і пастаянна цікавяцца, як яна праходзіць у нашых землякоў, і вельмі ганарацца, калі былыя юнакі-прызыўнікі паспяхова выконваюць свой свяшчэнны абавязак.

Последние новости

Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Танцы ночь напролет. Дискотека 80-х и 90-х — зажигательное событие «Славянского базара»

17 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

Горячая телефонная линия по вопросам профилактики острых кишечных заболеваний

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем