Темы

З Днём работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы

З Днём работнікаў  землеўпарадкавальнай  і картографа-геадэзічнай службы

btiКалектыў Кіраўскага бюро Бабруйскага філіяла РУП «Магілёўскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» сёння адзначае сваё прафесійнае свята.
Яно мае старажытныя карані. Першыя дакументальныя сведчанні аб дзяржаўных зямельных актах, якія называлі ездакамі, датуюцца 1398 годам. Ужо тады людзі мералі зямлю і займа-ліся складаннем карт. З таго часу ў гэтай галіне адбылося нямала рэформ: удасканалена сістэма дзяржаўнай рэгістрацыі, павялічыўся аб’ём паслуг, аказваемых насельніцтву.
У наш час неабходнасць правядзення аперацый з нерухомай маёмасцю ўзнікае амаль у кожнага. Без удзелу работнікаў агенцтва не абыходзіцца ні адна здзелка куплі-продажу, выдача праваўстанаўліваючых дакументаў на зямельны ўчастак, інвентарызацыя і ацэнка нерухомасці.
«Мы заўсёды імкнемся задаволіць патрэбы людзей, — гаворыць загадчык Кіраўскага бюро Ігар Акушэвіч. — Укараняем нешта новае, зручнае для кліентаў. Ужо шмат гадоў нашы кваліфікаваныя спецыялісты працуюць на рынку нерухомасці, праводзяць незалежную ацэнку зямельных участкаў і аб’ектаў нерахомасці для любых мэт: куплі-продажу, мены, дарэння. Таксама наша агенцтва ажыццяўляе тапаграфічныя і геадэзічныя работы ў галіне будаўніцтва і землеўпарадкавання.
Калектыў у нас невялікі, 5 чалавек, і вельмі дружны. Кожны пры неабходнасці дапаможа калегу ў вырашэнні праблемнага пытання, параіць і падкажа, як правільна зрабіць тую ці іншую справу».

Последние новости

Актуально

Лукашенко: Беларусь хотела бы иметь продвинутые, серьезные отношения с Алжиром

27 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Обман под предлогом заработка

27 мая 2026
Читать новость
В районе

На мемориальном комплексе «Буйничское поле» дан старт третьему трудовому семестру

27 мая 2026
Читать новость
В районе

Команда «Орлята» Средней школы №1 г.Кировска зажгла на областном этапе спортивно-патриотической игры «Зарничка»

27 мая 2026
Читать новость
Актуально

Более тысячи участниц: в Минске прошел интерактивный Женский форум

26 мая 2026
Читать новость
Профилактика и безопасность

Поддельные домовые чаты и фишинговые ссылки на онлайн-уроки: о новых схемах обмана

26 мая 2026
Читать новость

Рекомендуем