Темы

Быць лідарам — гэта ганарова і адказна!

Быць лідарам — гэта ганарова  і адказна!

lidery

Раённы агляд-конкурс “Лідар-2014” прайшоў на базе Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Мэтамі яго правядзення з’яўляюцца выхаванне пачуцця грамадскай адказнасці ў дзяцей і падлеткаў, стымуляванне работы лідараў дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў, органаў самакіравання, удасканалення форм і метадаў арганізацыі дзейнасці лідарскага руху. У конкурсе прынялі ўдзел 8 вучняў-лідараў з устаноў адукацыі горада і раёна: Максім Каранкевіч з СШ №1, Кірыл Дрозд з гімназіі г.Кіраўска, Уладзіслаў Юхноўскі з Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, Вераніка Іларыёнава з Жыліцкай СШ, Ганна Слабукова з Барчыцкага НПК ДССШ, Таццяна Калістратава з Баравіцкай СШ, Віялета Пароцікава з Дабаснянскай СШ, Анастасія Кашубская з Любоніцкай СШ. Ім прадстаяла прайсці шэраг іспытаў.
У першым конкурсе — самапрэзентацыі “Лідарабачанне”  ўдзельнікам трэба было прадставіць сябе, выклікаць прыхільнасць аўдыторыі, праявіўшы свае аратарскія здольнасці, а галоўнае, — паказаць свой светапогляд, як носьбіта ідэй, ідэалаў, каштоўнасцей прадстаўляемага грамадскага аб’яднання. Цікавымі атрымаліся самапрэзентацыі ва Уладзіслава Юхноўскага, Максіма Каранкевіча, Веранікі Іларыёнавай.
Другім этапам конкурсу была сацыяльная рэклама “Лідарскія арыен-ціры”. Трэба было прадэманстраваць відэаролік на сацыяльны праект, вызначаны ў партфоліа ўдзельнікаў. Лідараў цікавяць тэмы: памяць — патрыятызм, беражлівасць — экалогія, спорт — здаровы лад жыцця, клопат — валанцёрства, міласэрнасць.
Далей быў творчы конкурс дуэт-лідараў “Штурманы дзяцінства”, дзе вучні выступалі разам з педагогамі-куратарамі. Ім была прадастаўлена магчымасць паказаць нумар з выкарыстаннем любых выканальніцкіх жанраў. Лепшымі тут журы прызнала дуэты Уладзіслава Юхноўскага і В.І.Вароніча, Веранікі Іларыёнавай і Г.У.Якуш, Кірыла Дразда і С.М.Садоўнікава.
Конкурс партфоліа лідараў “Я — стратэг свайго жыцця” быў завочным, журы ўлічвала змястоўнасць прадстаўленых сацыяльных праектаў і творчых работ, узаемазвязанасць і лагічнасць развіцця сацыяльна-творчай дзейнасці, крэатыўнасць, акуратнасць і эстэтычнасць афармлення, граматнасць. Трэба заўважыць, усе прадастаўленыя партфоліа былі выкананы на дастойным узроўні.
Конкурс “Мадэльеры сацыяльных праектаў” меў на ўвазе абгрунтаванне аднаго з сацыяльных праектаў, актыўную дзейнасць лідараў па іх рэалізацыі, уменне планаваць работу, прагназаваць і ацэньваць вынікі сваёй дзейнасці. Найбольш цікавымі і змястоўнымі былі праекты “Медыяцэнтр” Уладзіслава Юхноўскага, “Карына возера” Таццяны Калістратавай, “Каб не было бяды!” Івана Дразда.
У ходзе ўпартай барацьбы “Лідарам-2014” стаў Уладзіслаў Юхноўскі, другое месца было прысуджана Кірылу Дразду, трэцяе — Вераніцы Іларыёнавай. Яны былі ўзнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, прызамі ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”.  Усе ўдзельнікі  агляду-конкурсу атрымалі прызы ад райкама ГА “БРСМ”, а пераможцу быў уручаны падарунак ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Уладзіславу Юхноўскаму прадстаіць дастойна прадставіць наш раён на абласным конкурсе “Лідар-2014”. Пажадаем яму ўдачы!
Святлана
КАСПЯРОВІЧ,
педагог-арганізатар
 Цэнтра
дадатковай адукацыі
дзяцей і моладзі.
На здымках:
(уверсе) Уладзіслаў Юхноўскі (першы справа), Вераніка Іларыёнава, Кірыл Дрозд; асобныя моманты раённага агляду-конкурсу «Лідар-2014».

Последние новости

Прямая линия

3 августа прямую телефонную линию проведет Нина Ивановна Солодуха

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

Первый молодежный экипаж-тысячник в Кировском районе получил заслуженную награду прямо в поле!

27 июля 2026
Читать новость
Актуально

На полях Кировщины определился первый зерноуборочный экипаж-рекордсмен!

27 июля 2026
Читать новость