На п’едэстале гонару — юныя баксёры з Кіраўшчыны
У Бабруйску прайшло адкрытае першыство дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы “Шыннік” па боксу памяці заслужанага трэнера БССР Л.Я.Аксельрода.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел юныя баксёры з Кіраўшчыны — выхаванцы аб’яднання па інтарэсах “Бокс” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Кіраўска і спартыўнай секцыі ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”.
Двое падапечных трэнера Валерыя Будніка, якія выступалі ва ўзроставай катэгорыі 2007-2008 гадоў нараджэння, змаглі ўзняцца на п’едэстал гонару. Так, у вагавай катэгорыі 36 кг сярэбраную ўзнагароду заваяваў Уладзіслаў Фіневіч. А ў катэгорыі 34 кг Мікіта Пішчалін стаў чэмпіёнам!