Темы

Вельмі патрэбны падарунак атрымала Кіраўская райбальніца!

Вельмі патрэбны падарунак атрымала Кіраўская райбальніца!

Цэнтральная райбальніца нядаўна атрымала выдатны і такі неабходны для больш якаснага медыцынскага абслугоўвання падарунак: са сродкаў раённага бюджэту быў набыты новы аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі “ГАЗель-Бізнес”.

Аляксандр Філановіч — адзін з вадзіцеляў, якія хутка дастаўляюць медработнікаў на вызавы на новай “ГАЗелі”

Гэта адна з лепшых мадыфікацый маркі, выпускаемай Горкаўскім аўтазаводам, які знаходзіцца ў Ніжнім Ноўгарадзе. Аўтамабіль адрозніваецца павышанай надзейнасцю камплектуючых.

Як адзначыла намеснік галоўнага ўрача райбальніцы па медыцынскай часці Жанна Афонькіна, новая спецмашына мае не толькі прывабны знешні выгляд. Галоўнае, — яна вельмі зручная для работы. У кабіне акрамя месца для вадзіцеля прадугледжана яшчэ два крэ­слы для медработнікаў. Плюс два — у салоне. Машына хутка і “мякка” рухаецца, што дазваляе ў самыя кароткія тэрміны даставіць фельчараў на выклік у любую кропку раёна або выехаць пры неабходнасці і за яго межы.

Рады спецыялізаванай аўтамашыне медыкі выязной брыгады: старшы фельчар Алена Шпілеўская, фельчары Таццяна Акушэвіч і Галіна Дубовік

Па сучасным слове абсталяваны спецыялізаваны салон аўтамашыны. Усё прадумана з тым, каб было зручна праца­ваць фельчарам выязной брыгады і камфортна транспартуемаму пацыенту. Розныя функцыі прадугледжаны ў насілак, якія істотна адрозніваюцца ад звыклых. Яны так механізаваны, што значна палягчае работу персаналу. У камплекце машыны два кіслародныя балоны, што дазваляе выкарыстоўваць пры неабходнасці кіслародную маску для перавозімага пацыента. Маецца прыстасаванне для капельніцы падчас аказання дапамогі. Ёсць магчымасць у медработнікаў на месцы памыць рукі.

“Абноўку” даручылі самым вопытным вадзіцелям райбальніцы. Паколькі машына знаходзіцца на дзяжурстве круглыя суткі, за ёй замацаваны чацвёра рулявых. Гэта Генадзь Мурачоў, Васіль Турловіч, Уладзімір Манько і Аляксандр Філановіч. Фельчары мяняюцца згодна графіка.
Дарэчы, гэта ўжо не першы каштоўны падарунак бальніцы ад райвыканкама. Напрыканцы мінулага года ў рэанімацыйным аддзяленні ўстановы аховы здароўя з’явіліся два новыя апараты: для выкарыстання наркозу і штучнай вентыляцыі лёгкіх, дзякуючы якім істотна палепшылася абслугоўванне пацыентаў. Ну, а з дапамогай новай “хуткай”, якая стала трэцяй па ліку выязджаючых на вызавы, безумоўна, будзе выратавана не адно жыццё!

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость