Темы

Жыллё з падтрымкай дзяржавы

Жыллё  з падтрымкай дзяржавы

klyuchi

У адпаведнасці з арт. 48 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь кожны грамадзянін мае права на жыллё. Грамадзянам, маючым патрэбу ў сацыяльнай абароне, жыллё прадастаўляецца дзяржавай і мясцовым самакіраваннем бязвыплатна ці па даступнай для іх аплаце ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Трэба адзначыць, што ў нашай дзяржаве аказваецца адчувальная падтрымка мнагадзетным сем’ям. Яны маюць права на выкарыстанне льготнага крэдыту і аднаразовай бязвыплатнай субсідыі на будаўніцтва або набыццё жылых памяшканняў.
Менавіта такім правам і скарысталася мнагадзетная сям’я Наталлі і Станіслава Хвясько з а/г Добасна. Напрыканцы мінулага года яны атрымалі ключы ад новай трохпакаёвай кватэры ў жылым доме СЖБК-8 у г.Кіраўску. Дарэчы, у гэтым доме атрымалі жыллё 18 мнагадзетных сем’яў.

У сям’і Хвясько гадуецца пяцёра дзетак: старэйшы Аляксей ужо адслужыў у арміі, плануе звязаць свой лёс з работай у міліцыі, Лілія атрымлівае спецыяльнасць бібліёграфа ў БДУ, Юра і Антон яшчэ школьнікі, а самай маленькай — любіміцы сям’і Палінкі ўсяго два з паловай года.
Як адзначыла ў размове Наталля Іванаўна, атрыманне кватэры для іх, можна сказаць, падарунак ад дзяржавы. Іх сям’і давядзецца вяртаць толькі 25% ад сумы выдадзенага крэдыта на працягу 40 гадоў.
Мінулы год для сям’і Хвясько быў адзначаны яшчэ адной прыемнай і знакавай падзеяй. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі Наталля Хвясько была ўзнагароджана ордэнам Маці.

Последние новости

Профилактика и безопасность

С 5 октября стартует республиканская акция «Молодёжь за безопасность»

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Занятия по мобилизационной готовности

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Контртеррористический форум СНГ и ШОС пройдёт в Минске 7–8 октября

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

«Шаг к долголетию»

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Горячая линия по вопросам профилактики острых респираторных инфекций 28.09.2026–09.10.2026

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С 1 октября в Беларуси стартует сезон загонных охот

28 сентября 2026
Читать новость