Темы

Урачыстая лінейка прайшла ў Мышкавіцкай СШ

Урачыстая лінейка прайшла ў Мышкавіцкай СШ

На ўрачыстую лінейку ў Мышкавіцкай СШ сабраліся вучні і настаўнікі ўстановы, а таксама бацькі і родныя рабят, сябры і, канешне ж, ганаровыя госці. Сярод іх — старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, дырэктар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Багель, яго намеснік па ідэалагічнай рабоце Наталля Шапавалава, прадстаўнікі РАНС і РАУС.

Ганаровае права падняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена пераможцы рэспубліканскай алімпіяды па інтэлектуальнай уласнасці, творчых конкурсаў Марыі Радзеўскай і пераможцы ІІ этапа прадметных алімпіяд па рускай, беларускай і англійскай мовах і літаратуры, удзельніку тэлевізійнага праекта “Я ведаю” Аляксею Аляксееву.

Са святам Апошняга званка ад імя райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў прысутных сардэчна павіншавала Галіна Слабоднікава. Яна адзначыла, што для выпускнікоў надышоў адказны і даволі няпросты этап станаўлення, час самастойных крокаў на жыццёвым шляху, дзе важна рэалізаваць свае таленты, праявіць настойлівасць у дасягненні пастаўленай мэты. Яна пажадала ім зрабіць правільны і асэнсаваны выбар будучай прафесіі, які дапаможа ў далейшым кожнаму напоўніць жыццё карыснымі справамі, мноствам цікавых задум і творчых планаў. А ўсім астатнім вучням з карысцю правесці школьныя канікулы, адпачыць і аздаравіцца і з новымі сіламі 1 верасня вярнуцца ў сцены роднай школы.

У 2018/2019 навучальным годзе дастойны ўклад у скарбонку дасягненняў устаноў адукацыі раёна ўнеслі вучні Мышкавіцкай СШ. У раённай алімпіядзе тры дыпломы (па англійскай мове, рускай мове і літаратуры, беларускай мове і літаратуры) заваяваў вучань 6 класа Аляксей Аляксееў, па два дыпломы — у Марыі Арлоўскай (9 клас), Яўгеніі Шчарбінінай, Ульяны Саньковай, Аляксандры Саньковай (5 клас).
На раённым конкурсе работ даследчага характару па вучэбных прадметах заваяваны дыпломы другой і трэцяй ступеней.

Уладзіслаў Каўрыга, Аляксандра Каваленка, Ілья Бяляўскі ўзнагароджаны дыпломамі ІІ ступені абласных спаборніцтваў па выкананні нарматываў дзяжаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь і абласной Спарткіядзе школьнікаў-2019 па настольным тэнісе ў саставе зборнай каманды раёна.

На абласным конкурсе камп’ютарнай графікі Лізавета Рамнёнак заваявала дыплом І ступені ў завочным этапе і ІІІ — у вочным. На абласным этапе агляду-конкурсу “Здравствуй, мир” Валянцін Бародзіч узнагароджаны дыпломам ІІ ступені.

Дастойны ўклад у рэйтынг школы ўнеслі і настаўнікі. Так, К.М.Саковіч ўзнагароджана дыпломам І ступені ў конкурсе “Летні маршрут: малая ра­дзіма”, Г.Л.Юрчанка — дыплом ІІ ступені ў міжнародным творчым конкурсе “Адкрыты ўрок”, Н.А.Шчэрбіч — дыпломам ІІІ ступені ў раённым конкурсе на лепшую краязнаўчую экспедыцыю “Захаваем спадчыну роднага краю” і іншыя.

У якасці падарунка за дасягнутыя поспехі, а таксама для папулярызацыі здаровага ладу жыцця ад імя райвыканкама Галіна Слабоднікава ўручыла калектыву школы сертыфікат на набыццё спартыўнага абсталявання і інвентару.

Ад ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” вялікая група рабят атрымала грашовыя прэміі за поспехі ў вучобе, спартыўныя і творчыя дасягненні, якія ўручыў яго дырэктар Аляксандр Багель.

Шчырыя словы ўдзячнасці адрасавала дырэктар школы Святлана Шчэрбіч сваім калегам за іх прафесіяналізм і цярпенне, рабятам — за выдатную вучобу, бацькам — за разуменне і падтрымку.

Цёплыя словы пажаданняў выпускнікам, а сцены роднай Мышкавіцкай школы пакідаюць сёлета 7 адзінаццацікласнікаў, прагучалі ад класнага кіраўніка Галіны Абросімавай.

Ганаровае права даць апошні школьны званок было прадастаўлена выпускніцы Мілене Галушка і першакласніку Раману Рамнёнку.

Сімвалам развітання з самай цудоўнай парой — школьным жыццём — для
адзінаццацікласнікаў сталі выпушчаныя ў блакітнае неба рознакаляровыя паветраныя шары…
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

 

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость