Темы

Моладзь робіць свой выбар

Моладзь робіць свой выбар

golosyuut

vyboryzgil

Набліжаецца 23 сакавіка —дзень выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць сёмага склікання. На бягучым тыдні з 18 па 22 сакавіка ўключна праводзіцца датэрміновае галасаванне. Гэтай магчымасцю скарысталіся многія кіраўчане і жыхары раёна.

У першы дзень датэрміновага галасавання карэспандэнты раённай газеты пабывалі на Жыліцкім участку для галасавання №17 па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць сёмага склікання, размешчаным у Жыліцкім сельгаскаледжы. Прыехаўшы сюды праз гадзіну пасля адкрыцця ўчастка, мы ўбачылі вялікую групу юнакоў і дзяўчат, якія вырашылі выкарыстаць магчымасць прагаласаваць датэрмінова. Маладым людзям, якія сёлета ўпершыню прымаюць удзел у выбарах, не цярпелася хутчэй адчуць усю значнасць гэтай падзеі.
З пашпартамі ў руках навучэнцы чакалі сваёй чаргі, каб аддаць голас за таго ці іншага кандыдата ў дэпутаты.
Як паведаміла старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Людміла Шмялёва, у спісе выбаршчыкаў Жыліцкага ўчастка для галасавання №17 — 1009 чалавек, з іх — 200 навучэнцаў сельгаскаледжа, 126 з якіх сёлета ўпершыню прымаюць удзел у выбарах. Зразумела, гэта не толькі важная падзея ў жыцці, але і хвалюючая. Людміла Мікалаеўна запэўніла, што рабятам хвалявацца не трэба, члены ўчастковай выбарчай камісіі пры неабходнасці дапамогуць, дадуць адказы на цікавячыя маладых выбаршчыкаў пытанні. Папярэдне навучэнцы былі азнаёмлены з буклетамі аб кандыдатах у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў, парадкам правядзення галасавання, тым, як запаўняць бюлетэні.

Да ўвагі выбаршчыкаў таксама — стэнд, дзе змешчана ўся неабходная інфармацыя. Дарэчы, стэнд ёсць і ў ін- тэрнатах, сельскім Доме культуры.
Мы запыталіся ў навучэнцаў сельгаскаледжа, якія ўпершыню прымалі ўдзел у галасаванні, што значыць для іх гэтая падзея, і якім, на іх погляд, павінен быць дэпутат.
Вольга Мініна:
— Сённяшні дзень, безумоўна, застанецца назаўсёды ў маёй памяці. Без падманнай сціпласці скажу, што было вельмі хвалююча: мой жа голас можа стаць рашаючым! Гэта вялікая адказнасць!
Прыемна было атрымаць памятныя сувеніры, якія нам уручылі ў гонар таго, што мы ўпершыню прынялі ўдзел у выбарах.
Лічу, што дэпутат, у першую чаргу, павінен быць адказным чалавекам, якому можна давяраць, да якога можна пры неабходнасці звярнуцца за дапамогай. І праблемы выбаршчыкаў, не адкладаючы ў доўгую скрыню, ён павінен вырашаць своечасова. А ўвогуле, калі чалавек на асноўным месцы работы адказна выконвае ўскладзеныя на яго абавязкі, карыстаецца аўтарытэтам у калег або падначаленых, значыць, і дэпутацкія абавязкі будзе выконваць паспяхова.
Валерыя Шостак:
— Я лічу, што дэпутат павінен быць сумленным, адкрытым, адказным, а галоўнае — гаспадаром свайго слова. Ён павінен разумець, што на яго ўскладзена вялікая адказнасць перад сваімі выбаршчыкамі, і таму яго дзеянні павінны быць накіраваны на карысць народа.
Разумеючы значнасць выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў, я прыйшла ў першы дзень датэрміновага галасавання на выбарчы ўчастак і прагаласавала. Зразумела, гэты дзень запомніцца мне на ўсё жыццё!
Як бачна, моладзь праяўляе актыўнасць у выбарчай кампаніі. Як прызналіся рабяты, ім прыемна браць на сябе высокую адказнасць за фарміраванне органаў мясцовага самакіравання, ад дзейнасці якіх многае залежыць у жыцці рэгіёна. А іх удзел у выбарах стане паказчыкам грамадзянскай сталасці і самастойнай палітычнай пазіцыі.
Як адзначыла на развітанне старшыня ўчастковай камісіі Людміла Шмялёва, мяркуецца, што выбары на іх участку для галасавання пройдуць, як заўжды, арганізавана і на высокім узроўні.

На здымку: упершыню галасуюць навучэнкі 31 «У» групы Анастасія Цыркунова і Марыя Трошка.

Анастасія БЕГУНОВІЧ.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Актуально

На полях СХФ «Чигиринка» активно ведётся уборка урожая озимого ячменя

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Антикоррупционные механизмы

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборочная страда в КСУП «Нива-Барсуки» Кировского района

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Дни Союзного государства и молодежный праздник стартуют сегодня в фестивальном Витебске

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Танцы ночь напролет. Дискотека 80-х и 90-х — зажигательное событие «Славянского базара»

17 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

Горячая телефонная линия по вопросам профилактики острых кишечных заболеваний

17 июля 2026
Читать новость

Рекомендуем