Темы

Плённыя сустрэчы

Плённыя сустрэчы

koltvdk

Днямі ў раёне пабываў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Калтуноў.
Адзін з пастаянных пунктаў яго наведвання — аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у в.Хвай ніца. Падчас гутаркі з яго насельнікамі ён пацікавіўся ўмовамі іх пражывання, адказаў на шэраг пытанняў пажылых людзей.
З прыемнай місіяй наведаўся Мікалаў Калтуноў у раённы цэнтр сацыяльнага абслугоў-вання насельніцтва: у знак удзячнасці за старанную і добрасумленную працу дэпутат падарыў калектыву ноутбук. Адбылася гутарка з работнікамі цэнтра з удзелам начальніка фінансавага аддзела райвыканкама, члена інфармацыйна-прапагандысцкай групы Галіны Шупікавай, па актуальных пытаннях правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Мікалай Анісімавіч звярнуўся да прысутных з просьбай прыняць актыўны ўдзел у галасаванні.
Яшчэ адным аб’ектам наведвання стала ААТ “Кіраўскія бытпаслугі”. Дэпутат пацікавіўся адбыўшыміся тут зменамі пасля праведзенай мадэрнізацыі вытворчасці.
Пабываў Мікалай Калтуноў і на Кіраўскім участку для галасавання №1, які размешчаны ў раённым Доме культуры (на здымку). У размове са старшынёй участковай выбарчай камісіі Віктарам Ставерам М.А.Калтуноў пацікавіўся колькасцю выбаршчыкаў, якія на гэты дзень скарысталіся сваім правам на датэрміновае галасаванне.
Па словах дэпутата, большая колькасць з кандыдатаў у дэпутаты Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў 27 склікання яму добра вядомая па праводзімай ў рэгіёне рабоце. Ён перакананы, што гэтыя людзі ў выпадку абрання дэпутатамі будуць плённа працаваць на карысць развіцця Кіраўскага раёна і паляпшэння ўмоў жыцця сваіх землякоў.

Последние новости

Профилактика и безопасность

С 5 октября стартует республиканская акция «Молодёжь за безопасность»

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Занятия по мобилизационной готовности

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Контртеррористический форум СНГ и ШОС пройдёт в Минске 7–8 октября

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

«Шаг к долголетию»

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Горячая линия по вопросам профилактики острых респираторных инфекций 28.09.2026–09.10.2026

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С 1 октября в Беларуси стартует сезон загонных охот

28 сентября 2026
Читать новость