Темы

Старт веснавой сяўбе дадзены!

Старт веснавой сяўбе дадзены!

olosok

Дзякуючы ўсталяваўшамуся цёпламу надвор’ю гаспадаркі раёна дружна распачалі веснавыя палявыя работы. У ліку тых, хто актыўна ўключыўся ў работы на ўраджай-2014 і земляробы СВК “Калгас “Беларусь”. У мінулы аўторак у свежаўзараную глебу сельгаспалеткаў былі пакладзены першыя зярняткі пшаніцы.
Па словах старшыні сельгаскааператыва Уладзіміра Ядчанкі, зараз у гаспадарцы праводзіцца ўвесь комплекс вясенне-палявых работ: падкормка азімых збожжавых і рапсу, узворванне і падрыхтоўка глебы, унясенне мінеральных угнаенняў, сяўба ранніх яравых збожжавых.
Зараз у асаблівай цэнтры ўвагі механізатараў — догляд азімых і сяўба ранніх яравых культур. Трэба адзначыць, што ў СВК “Калгас “Беларусь” зрабілі ўсё магчымае, каб яшчэ мінулай восенню закласці трывалую аснову пад будучы ўраджаю. Дбайны клопат аб азімых праяўляць тут і зараз.
Першапраходцам на сяўбеной ужо не першы год з’яўляецца адзін з самых вопытных і добрасумленных працаўнікоў гаспадаркі Генадзь Волас       (на здымку), земляробскі стаж якога больш за 20 гадоў. У гэтыя дні Генадзь Аляксандравіч заняты на сяўбе яравой пшаніцы.
Наперадзе ў земляробаў СВК “Калгас “Беларусь” яшчэ шмат работы. За перыяд веснавой палявой кампаніі неабходна засеяць 390 га яравымі збожжавымі, 500 га — кукурузай, 70 з іх — на зерне, 110 га  — цукровымі і кармавымі буракамі, 280 га — культурамі на зялёную масу.
Каб правесці веснавую сяўбу ў лепшыя тэрміны і на высокім агратэхнічным узроўні ў сельгаскааператыве пастараліся прадугледзець усё да дробязей. Складзены план правядзення палявых работ, распрацаваны ўмовы аплаты працы механізатараў, кожнаму з якіх даведзена канкрэтнае заданне.
Усе земляробы забяспечаны гарачым харчаваннем, якое гатуюць работнікі сталовай сельгаскааператыва і прывозяць ім прама ў поле.

Последние новости

Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

3 августа прямую телефонную линию проведет Нина Ивановна Солодуха

28 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

30 июля прямую телефонную линию проведет Виталий Валерьевич Коновальчик

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

28 июля прямую телефонную линию проведет Вячеслав Юрьевич Каранкевич

27 июля 2026
Читать новость
Прямая линия

29 июля прямую телефонную линию проведет Александр Викторович Комаровский

27 июля 2026
Читать новость