Темы

“Дзіцячы сенафэст” паклікаў на “пакос”

“Дзіцячы сенафэст”  паклікаў на “пакос”

Весела, заўзята і запамінальна ў Кіраўску прайшла гульня-квэст “Дзіцячы сенафэст-2019”. Сёлета да цікавых і непаўторных народных традыцый, звязаных з часам касавіцы, было вырашана далучыць дзяцей і падлеткаў — пакуль што ў гульнявой форме.

Падзеі вечара адбываліся на імправізаванай пляцоўцы каля раённага Цэнтра культуры і вольнага часу, якая была аформлена ў народным стылі, і дзе ўдзельнікаў і гледачоў сустракала выстава фігур з сена і прыроднага матэрыялу, што дадавала святу асаблівы каларыт.
Мерапрыемства пачалося з агульнага пастраення каманд, пры­ехаўшых з розных куткоў Кіраўшчыны, знаёмства іх з журы, у якое ўвайшлі культработнікі раёна. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 8 каманд школьнікаў раёна, якія рыхтаваліся пры ўстановах культуры населеных пунктаў: гэта “Алыя ветразі” Баравіцкага СДК, “Аптымісты” Дабаснянскага СДК, “Незабудкі” Мышкавіцкага СДК, “Каласкі” Паўлавіцкага СЦК, “Праменьчык” Жыліцкага СДК, “Адчайныя” Скрыпліцкага СДК, “Васількі” Любоніцкага СДК, а таксама “Рамонкі”, якую прадстаўлялі вучні СШ №1 райцэнтра.
Удзельнікаў віталі Фея лугоў і Фея кветак, якія пазнаёмілі рабят з даўнім абрадам “травяны пояс”. Ён праходзіў раней у першы дзень выхаду жыхароў вёскі на кашэнне траў. Жанчыны разам звычайна збіралі свежаскошаную траву, звівалі яе і скручвалі ў доўгія жгуты, плялі травяныя паясы, уплятаючы ў іх палявая кветкі. Адзін такі пояс быў прадэманстраваны рабятам.
Затым пасля жараб’ёўкі з удзелам капітанаў каманд пачаліся непасрэдна конкурсы — цікавыя і захапляльныя. Першы з іх меў назву “Вясёлы пакос”. Рабяты разам з Феямі лугоў і кветак, якія былі і вядучымі праграмы гульні-квэста, адправіліся на імправізаваны сенакос. Касіць па-сапраўднаму ім, праўда, не давялося, бо гэта патрабуе спецыяльнай падрыхтоўкі і трэніроўкі, а вось прыстасаваннямі ў форме касы ім патрэбна было па чарзе “скасіць” участак — перамя­шчаць у пэўным парадку скатаныя з сена шарыкі, прадэманстраваўшы пры гэтым немалы спрыт. У адным этапе ўдзельнічалі па 2 каманды. Пераможцы прахо­дзілі ў паўфіналы і фінал. Самымі спрытнымі і дружнымі аказаліся члены каманды “Адчайныя” са Скрыпліцы, другое і трэцяе месцы адпаведна занялі “Незабудкі” з Мышкавіч і “Каласкі” з Паўлавіч.
Скошанае і высушанае сена, як вядома, трэба скласці ў стог. У наступным конкурсе “Стагаванне” ўдзельнікам па той жа схеме — на хуткасць і якасць — неабходна было па чарзе даставіць на пэўнае месца сянныя шарыкі і скласці з іх піраміду, сімвалізуючую стог. Лепш за ўсіх з заданнем удалося справіцца камандзе “Алыя ветразі” з Баравіцы, на другім і трэім месцах адпаведна “Каласкі” з Паўлавіч і “Васількі” з Любоніч.
Для ўдзелу ў наступных конкурсах камандам былі загадзя дадзены дамашнія заданні, таму прыехалі яны не з пустымі рукамі, а з пэўнымі загатоўкамі. Для конкурсу пляцення вянкоў “Палявы цуд” былі прывезены разнастайныя кветкі, а вось вянок трэба было сплесці непасрэдна на свяце. Усе рабяты вельмі пастараліся, праявілі фантазію. А самым арыгінальным вянком, які, да таго ж, быў сплецены хутчэй за ўсіх, быў прызнаны вянок каманды “Алыя ветразі”, другое і трэцяе месцы адпаведна — у ”Праменьчыка” з Жыліч і “Рамонка” з СШ№1.
Яшчэ большую фантазію прадэманстравалі прадстаўнікі каманд у конкурсе касцюмаў з прыроднага матэрыялу “Карнавал лясных фей”. Здзіўленаму журы было даволі няпроста вызначыць лепшую работу. І, тым не менш, перамогу святкавала каманда “Каласкі”. У прызавую тройку ўвайшлі таксама касцюмы каманд “Васількі” і “Аптымісты”.
Цікавымі і арыгінальнымі аказаліся букеты, якія былі прадстаўлены ўдзельнікамі ў адпаведным конкурсе. Тут таксама перамаглі “Каласкі”, другое і трэцяе месцы былі прысуджаны камандам “Праменьчык” і “Васількі”.
Па ходу правядзення конкурснай праграмы рабяты з задавальненнем адказвалі на цікавыя пытанні вясёлай віктарыны, танцавалі. А потым сталі гледачамі і ўдзельнікамі канцэртнай праграмы, музычныя нумары да якой прадаставіла кожная каманда.
Пераможцы і прызёры конкурсаў былі ўзнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеней, а ўсім удзельнікам уручаны памятныя сувеніры, якія будуць нагадваць рабятам пра незабыўнае свята. Завяршылася яно, дарэчы, агульнай дыскатэкай, і кожны адправіўся дадому толькі з самымі станоўчымі эмоцыямі і вялікай порцыяй пазітыву.
Аляксандр ХАХЛОЎ.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

В Кировске прошел районный выпускной вечер — большой фоторепортаж

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Пётр Яцкевич — ветеран труда ОАО «Рассвет им. К.П.Орловского» даёт совет молодым аграриям

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

«Беларусь помнит. Помним каждого». Как реализуют проект школьники Кировского района

12 июня 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сенокосная страда в СХФ «Чигиринка»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Юные кировчане приняли участие в III региональном художественном конкурсе «РЭХА ПЕРАМОГІ. Ажыўшыя лісты вайны»

12 июня 2026
Читать новость
Актуально

Конкурс для молодых семей «Властелин села-2026» состоится 16 июня

12 июня 2026
Читать новость