Темы

Сяўба ранніх яравых: апошнія гектары рассветаўцаў

Сяўба ранніх яравых:  апошнія гектары  рассветаўцаў

seet drosd

Учора, хоць з неба сыпаліся кропелькі дажджу ўперамежку з порхаючымі сняжынкамі, дзьмуў сцюдзёны  вецер, на палетках СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, што ва ўрочышчы “Рукавец”, было горача ад напалу праводзімых тут сельгасработ. 

Адкрыўшаяся перад карэспандэнтамі “раёнкі” карціна ўражвала сваёй зладжанасцю: дзве сеялкі, два аўтамабілі на загрузцы насення, трактары задзейнічаныя на падрыхтоўцы глебы, і нібыта вялізная птушка ў нябёсах — АН-2, які ўносіў вадкія азотныя ўгнаенні. Рукавецкім полем, што раскінулася па плошчы ў 190 га, рассветаўцы сённяшняй ноччу завяршылі сяўбу ранніх яравых культур.
Як адзначыў у размове намеснік старшыні СВК «Рассвет» імя К.П.Арлоўскага Аляксандр Жылінскі, у правядзенні вясенне-палявых работ яны імкнуліся цалкам задзенічаць усе тэхнічныя магчымасці, каб ні хвіліны не прапала дарэмна. Час пакуль не прыспешвае, але колькасць пасяўных плошчаў «Рассвета» не дазваляе прахалоджвацца, адзначыў Аляксандр Валянцінавіч. Многія сельгасработы ў гаспадарцы былі арганізаваны ў дзве змены, у тым ліку і сяўба. Гэта да-зволіла рассветаўцам аднымі з першых у раёне падысці да фінішу сяўбы ранніх яравых культур.
У хуткім часе на рассветаўскіх палетках зазелянеюць першыя расліны веснавай сяўбы. На 800 га будзе каласіцца ячмень, на 100 га — пшаніца, на такой жа пло-шчы — авёс, а вось зернебабовыя занялі 362 га палеткаў.
Наперадзе чакае яшчэ значны аб’ём сельгасработ: сяўба кукурузы, бульбы, цукровых буракоў і агародніны, хімапрацоўка і абарона раслін. Ужо зараз тут распачалі другую падкормку азімага рапсу на плошчы ў 780 га.
Фінішныя гектары ранняй яравой сяўбы ў гаспадарцы даверылі адным з самых вопытных механізатараў Мікалаю Дразду, Міхаілу Вербенку, Дзмітрыю Кахновічу і Аляксандру Гутараву.
На падрыхтоўцы глебы задзейнічаны Мікалай Белакурскі, Алег Паўлюц, Віталь Шчэрбіч, Сяргей Кахновіч, на падвозцы насення да пасяўных агрэгатаў — Генадзь Гукаў.
Спецыялісты і механізатары СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага спадзяюцца, што захаванне аптымальных тэрмінаў яравой сяўбы, выкарыстанне сучаснай агратэхнікі і добрага насеннага матэрыялу паспрыяюць атрыманню добрага ўраджаю.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Профилактика и безопасность

С 5 октября стартует республиканская акция «Молодёжь за безопасность»

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Занятия по мобилизационной готовности

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

Контртеррористический форум СНГ и ШОС пройдёт в Минске 7–8 октября

1 октября 2026
Читать новость
Актуально

«Шаг к долголетию»

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Горячая линия по вопросам профилактики острых респираторных инфекций 28.09.2026–09.10.2026

29 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С 1 октября в Беларуси стартует сезон загонных охот

28 сентября 2026
Читать новость