У кіраўчан – “срэбра” спартакіяды АПК

У кіраўчан – “срэбра” спартакіяды АПК

 

Па выніках XIV абласной летняй спартакіяды сярод сельскіх раёнаў, аб’яднанняў, прадпрыемстваў і арганізацый аграпрамысловага комплексу, якая адбылася 28-29 чэрвеня ў Слаўгарадзе, каманда Кіраўскага раёна заваявала “срэбра”. Гэта чарговае пацвярджэнне дастойных выступленняў кіраўчан на гэтых спаборніцтвах, на якіх нашы сельскія спартсмены дэманструюць стабільна высокія рэзультаты, становячыся пераможцамі ці прызёрамі.

Пра тое, як праходзілі спаборніцтвы, хто з нашых вызначыўся на іх, расказаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар СТАВЕР:

— XIV абласная летняя спартакіяда АПК сабрала на Слаўгарадчыне больш 700 працаўнікоў галіны. Як заўжды, удзел у спаборніцтвах прымала каманда нашага раёна, зладжаная, баявая, нацэленая на дасягненне лепшых рэзультатаў ва ўсіх прапанаваных відах спорту: міні-футболе, стрытболе, лёгкаатлетычным кросе, кіданні гранаты, кулявой стральбе, шахматах і іншых. І, варта заўважыць, многае ўдалося. Лепшымі сталі кіраўчане ў спаборніцтвах па міні-футболе: упершыню ў гісторыі спартакіяды атрымалі выйгрышы ва ўсіх матчах! Трэба аддаць належнае нашым футбалістам. Перамогу прынеслі і вынікі лёгкаатлетычнага кросу, кідання гранаты.

А зараз наконт вызначыўшыхся ў асабістым заліку і заняўшых першыя месцы. Па кулявой стральбе — Наталля Бацян, у кіданні гранаты — Максім Сулімскі, лёгкаатлетычным кросе — Таццяна Курачкіна,  дарэчы, яна, навучэнка Жыліцкага сельгаскаледжа — родная сястра чэмпіёнкі II Еўрапейскіх гульняў Ірыны Курачкінай, якая заваявала залаты медаль турніра па барацьбе (вагавая катэгорыя 57 кг). Можна таксама адзначыць заслугі лёгкаатлетаў Кірыла Шамедзькі і Анастасіі Русанавай, іншых членаў нашай каманды.

Паміж спартыўнымі дружынамі раёнаў разгарнулася напружаная барацьба за лідарства. Дарэчы, на фінішы розніца паміж набранымі ачкамі была зусім нязначная. За першае і другое месца яна склала 4 ачкі: пераможцай стала каманда Магілёўскага раёна, “срэбра” – у Кіраўскага.

Лічу, што заваяванае месца — дастойны рэзультат, улічваючы, што былі змены ў фармаце правядзення спартакіяды. За час існавання гэтых спаборніцтваў  кіраўчане двойчы станавіліся пераможцамі, дзевяць разоў — другімі, па аднаму разу — трэцімі, чацвёртымі і дзясятымі. Як бачна, у нас — пераважная большасць прызавых месцаў, чаго не прадэманстравала ніводная іншая каманда падчас спартакіяд.

Вельмі дарэчы былі камандзе падарункі ад райвыканкама, уручаныя сёлета за званне самай паспяховай каманды абласной спартакіяды АПК — гэта вялікая палатка і новая форма.

Былі створаны ўсе ўмовы для плённага ўдзелу ў спаборніцтвах дзякуючы райсельгасхарчу, кіраўніцтву сельгасарганізацый. Жыліцкі сельгаскаледж прадаставіў транспарт, навучэнцы ўстановы адукацыі былі ў саставе каманды.

Галоўнай думкай, якая гучала ў выступленнях падчас адкрыцця і закрыцця спартакіяды, была тая, што  фізкультура, спорт аб’ядноўваюць усіх, робяць жыццё больш яркім і, безумоўна, станоўча ўплываюць на здароўе, самаадчуванне, узнімаюць бадзёрасць духу.

У ходзе цырымоніі ўшанавання ўдзельнікаў была працяглай: узнагароды атрымалі каманды і іх прадстаўнікі ў розных намінацыях.

Сімвалічны агонь спартакіяды быў перададзены Магілёўскаму раёну.

Размову вяла Наталля ХАДАКОВА. 

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024