Хто плённа працуе, той і ўраджай мае

Хто плённа працуе,  той і ўраджай мае

komary

У аптымальныя тэрміны правялі сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур механізатары ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. Да веснавой сяўбы яны падышлі добра падрыхтаванымі.
У хуткім часе амаль на 350 га зазелянее ячмень, на 380 га — пшаніца, на 100 га — авёс, на 284 га — зернебабовыя. Зараз асноўная ўвага спецыялістаў і земляробаў гаспадаркі звернута на сяўбу цукровых буракоў і кукурузы. Пад цукровікі ў сельгаспрадпрыемстве плануюць заняць 400 га, а вось “каралева палёў” раскінецца на плошчы ў 700 га, 200 з якіх у будучым пойдзе на зерне. Дарэчы, для атрымання добрага ўраджаю тут набываюць насенне кукурузы імпартных гатункаў. У не зусім добрым стане выйшаў пасля зімоўкі азімы рапс, амаль на 60 га яго давялося перасяваць яравым.
Як адзначыў у размове галоўны аграном ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Уладзімір Дарафей, дзякуючы ранняй і цёплай вясне палявыя работы праходзяць арганізавана, без спешкі. Існуюць некаторыя праблемы з набыццём угнаенняў, але такое становішча спраў назіраецца ў многіх сельгаспрадпрыемствах вобласці. І справа тут не ў адсутнасці грашовых сродкаў, угнаенняў няма ў наяўнасці на спецыялізаваных базах.
Значная стаўка ў якасным правядзенні вясенне-палявых работ у РАПТЗ робіцца на механізатарскі састаў. І калі работу давяраюць прафесіяналам сваёй справы, якія сумленна выконваюць абавязкі і ўсведамляюць адказнасць за будучы ўраджай, тады можна спадзявацца на поспех. І такія спецыялісты у РАПТЗ ёсць.
Сярод іх бацька і сын Уладзімір і Дзмітрый Комары (на здымку). Абодва не аднойчы станавіліся лідарамі на пасяўных і ўборачных работах як у гаспадарцы, так і ў раёне. У гэтыя вясновыя дні У.Д.Комар заняты на сяўбе яравых збожжавых і зернебабовых культур, на яго рахунку сёлета больш за 660 гектар. Уладзімір Дзмітрыевіч — вопытны механізатар, ён мае значны стаж работы, дасканала ведае тэхніку. Менавіта сваёй стараннай працай ён падаў станоўчы прыклад і свайму сыну Дзмітрыю, які шчыруе з ім плячо ў плячо. Юнак зараз працуе на УЭС “Раса”, праводзіць работы па ўнясенні ўгнаенняў. Дарэчы, Дзмітрый скончыў Бабруйскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж, але, як пры-знаўся сам, заўсёды марыў працаваць на зямлі, бо яшчэ ў дзяцінстве “прападаў” з бацькам у полі, калі той быў заняты на сяўбе ці ўборцы вырашчанага ўраджаю.
Адказныя ўчасткі работ давяраюць механізатару Пятру Дразду, зараз ён працуе на сяўбе цукровых буракоў. На падрыхтоўцы глебы для салодкіх каранёў заняты Аляксандр Сідарэнка. Сяўбой кукурузы займаецца Аляксандр Тылінскі, рыхтуе глебу пад яе Сяргей Зазерскі. У ліку лепшых і механізатары Уладзімір Шалянгоўскі, Уладзімір Сакалоўскі і Уладзімір Грамыка, Юрый Ільінчык, Яўген Рудак, Аляксандр Вашукевіч і многія іншыя.
Старанная праца земляробаў не застаецца па-за ўвагай кіраўніцтва, распрацаваны дастойныя ўмовы аплаты працы, усе забяспечваюцца смачнымі гарачымі абедамі, спецвопраткай, на належным узроўні ахова працы і здароўя людзей. Будзем спадзявацца, што дружная плённая праца дазволіць РАПТЗ атрымаць добрыя ўраджаі сельгаскультур.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

В стране и мире

Лукашенко подписал указ о призыве офицеров запаса на военную службу

29 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024