Жніво не Кіраўшчыне: расце кагорта тысячнікаў!

Жніво не Кіраўшчыне: расце кагорта тысячнікаў!

З кожным днём, з кожным абмалочаным гектарам расце ў раёне атрад герояў жніва. Як паведамлялася раней, першым камбайнерам на Магілёўшчыне, які  намалаціў тысячу тон збожжа на камбайне айчыннай вытворчасці КЗС 1218, стаў прадстаўнік Кіраўшчыны Дзмітрый Аляксееў з КСУП «Чырвоны баец». І вось у кагорце тысячнікаў раёна дадалося: запаветны рубеж пераадолеў на «Джон Дзір» экіпаж ААТ «Рассвет ім. К.П.Арлоўскага »у саставе Івана Кавалеўскага і Дзмітрыя Уса. Дарэчы, “на пяткі” перадавікам наступаюць на «Нью Холанд» вопытныя браты-камбайнеры Мікалай і Анатоль Дразды ды і іншыя экіпажы.

З зайздросным азартам працуюць і вадзіцелі на адвозцы збожжа ад камбайнаў. Яшчэ два тыдні таму першым у вобласці перавёз тысячу тон збожжа новага ўраджаю рассветавец Іван Барысёнак, а на мінулям тыдні на рахунку маладога вадзіцеля значылася ўжо паўтары тысячы. Дагнаў калегу яшчэ адзін вадзіцель славутай гаспадаркі Валерый Шчэрбіч. У «Рассвеце», між тым, ужо 5 вадзіцеляў-тысячнікаў, а ўсяго ў раёне – дзевяць, і лічба гэтая расце з кожным днём.

У мінулую пятніцу ў поле да перадавікоў жніва-2019 наведаліся старшыня Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі Дзмітрый Янкоў, старшыня Кіраўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, прадстаўнікі адміністрацыі «Рассвета». Івана Кавалеўскага, Івана Барысёнка, Валерыя Шчэрбіча сардэчна павіншавалі госці, уручылі сувеніры, падарункі, грашовыя прэміі, пажадалі далейшых высокіх намалотаў і танажу. Віншаванні і падарункі таксама атрымалі работнікі сушыльнай гаспадаркі “Рассвета”: аператары Пётр Буцін і Яўген Шырокі давялі да патрэбных кандыцый ужо 3700 т збожжа – лепшы пакуль паказчык сярод звёнаў сушыльных гаспадарак вобласці.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

 

Последние новости

Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Духовность

Куличи и паска

4 мая 2024
Духовность

Светлое Христово Воскресение: история, смысл, традиции

4 мая 2024
Духовность

Пасхальные яйца

4 мая 2024
Знай наших!

Команда учащихся объединения по интересам «Мотолюбители» ЦДОДиМ г.Кировска успешно приняла участие в областном этапе республиканской спартакиады

4 мая 2024
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Прием граждан

Приём граждан и прямая телефонная линия

3 мая 2024
Прямая линия

Прямая телефонная линия

3 мая 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
В районе

Віншуем з прыбаўленнем!

23 апреля 2024