Темы

«Дзякуй за Перамогу!»

«Дзякуй за Перамогу!»

maniko

Здаецца, з аднаго боку, з кожным годам усё ярчэй свеціць сонца, цвітуць кветкі, весялей гучыць дзіцячы смех, бо ўсё слабей чуваць адгалоскі самай страшнай у гісторыі чалавецтва вайны. З другога боку, сумна ўсведамляць, што ўсё менш і менш становіцца не толькі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, але і сведкаў тых жудасных падзей. Толькі ніякі час не залечыць раны зямлі беларускай, не верне загубленае дзяцінства людзям старэйшага пакалення, пакалечаную маладосць. Мы не можам, не маем права забываць загінуўшых у гады ваеннага ліхалецця і тых, каму пашчасціла выжыць у полымі той страшнай вайны. Наша ўдзячнасць ім будзе вечнай…
З мэтай развіцця актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятычнага выхавання вучняў у гімназіі распрацаваны план правядзення мерапрыемстваў па святкаванні Дня Перамогі і да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Настаўнікі імкнуцца не проста даць сваім выхаванцам інфармацыю аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, а напоўніць яе канкрэтнымі фактамі, звязаць з сучаснасцю. Традыцыйнымі для гімназістаў сталі акцыі “Жыві і помні”, “Ветэран жыве побач”, у ходзе рэалізацыі якіх рабяты добраўпарадкоўваюць месцы воінскіх пахаванняў, наведваюць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы, аказваюць ім пасільную дапамогу, віншуюць са святамі. Галоўнае, што патрэбна сёння гэтым людзям, — увага і клопат, а падрастаючаму пакаленню — іх жыццёвая мудрасць. Ветэраны з’яўляюцца для рабят прыкладам мужнасці, стойкасці, любові да Радзімы і свайго народа.
У гімназіі распрацаваны маршруты экскурсій да памятнага знака, устаноўленага ў гонар 60-годдзя вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, брацкай магілы савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму па вуліцы Гагарына, брацкай магілы савецкіх воінаў па вуліцы Арлоўскага. У класах праводзяцца тэматычныя класныя і інфармацыйныя гадзіны. У бібліятэцы арганізаваны літаратурныя выставы “Няхай пакаленні памятаюць”, “Украдзенае дзяцінства”, праводзяцца экспрэс-хвіліны па старонках газет і часопісаў “Дарогамі вайны”.
Гімназісты прынялі актыўны ўдзел у раённым конкурсе дзіцячай творчасці “Памяць сэрца”, па выніках якога ў намінацыі “Чытальнікі” вучаніца 9 “А” класа Любоў Чайка стала ўладальніцай гранпры, а вучаніца 10 класа Валерыя Петрушкова атрымала дыплом першай ступені. Дыпломам першай ступені ўзнагароджана і вучаніца 9 “В” класа Улада Харлінская ў намінацыі “Вакальная творчасць”. Напярэдадні Дня Перамогі гімназісты прымаюць у гасцях дарагіх ветэранаў, для якіх падрыхтавалі святочны канцэрт і сувеніры.
Галіна РУСЕЦКАЯ,
намеснік дырэктара гімназіі
па вучэбнай рабоце.

Последние новости

Актуально

Августовская педагогическая конференция

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Опасный макияж: шаг до трагедии

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Скрыжавалі ракеткі

28 августа 2026
Читать новость
Физкультура и спорт

Триумф на велотрассе

28 августа 2026
Читать новость
Знай наших!

Прафесія, ад якой залежыць жыццё

28 августа 2026
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Как защитить телефон?

28 августа 2026
Читать новость