Калі да працы — з душой, да людзей — з добрымі памкненнямі: юбілей адзначыла ганаровы грамадзянін Кіраўшчыны Валянціна Клімовіч

Калі да працы — з душой, да людзей — з добрымі памкненнямі: юбілей адзначыла ганаровы грамадзянін Кіраўшчыны Валянціна Клімовіч

Валянціну Клімовіч віншуюць з юбілеем намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская і дырэктар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр Багель

Знамянальны дзень юбілею ў коле гасцей і калег па працы

Руплівая, адказная працаўніца, чалавек актыўнай жыццёвай пазіцыі, добразычлівы, чулы да людзей, не раўнадушны да таго, што адбываецца вакол, — такой ведаюць Валянціну Клімовіч у родным калектыве ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, у раёне. Валянціна Леанідаўна, аператар машыннага даення з амаль 40-гадовым стажам, удастоена высокіх дзяржаўных узнагарод — ордэна Пашаны, медаля “За працоўныя заслугі”, з’яўляецца Ганаровым грама­дзянінам Кіраўскага раёна. У 2016 годзе ёй была прысуджана спецыяльная прэмія “Чалавек года” Магілёўскага аблвыканкама за поспехі і дасягненні ў 2015 годзе.
Нядаўна В.Л.Клімовіч адзначыла свой 60-гадовы юбілей. Віншаванні ў знамянальны дзень яна прымала на рабочым месцы — МТК “Валосавічы”, дзе працуе вельмі значны перыяд.

Валянціну Клімовіч ад імя райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў шчыра павіншавала намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Бяляўская, якая адзначыла шматгадовую плённую працу віноўніцы ўрачыстасці, а таксама яе душэўнасць, тое, што з Валянцінай Леанідаўнай заўсёды прыемна мець зносіны, яна — чалавек з вялікім сэрцам. Юбілярша дасягнула многага. Знаходзячыся на заслужаным адпачынку, працягвае плённа працаваць і ўносіць уклад у поспехі гаспадаркі, рэгіёна і краіны ў цэлым. Таццяна Бяляўская ўручыла В.Л.Клімовіч кветкі і каштоўны падарунак.
Словы ўдзячнасці выказаў заслужанай працаўніцы дырэктар “Рассвета” Аляксандр Багель, да юбілею яна адзначана грашовай прэміяй. Кіраўнік падкрэсліў, што, каб усе імкнуліся вось так, з душой, выконваць сваю работу, была б і адпаведная аддача ў выглядзе больш высокіх паказчыкаў.
Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце, старшыня прафкама Наталля Шапавалава адзначыла, што Валянціна Леанідаўна працяглы час з’яўляецца прафгрупоргам фермы, перажывае за кожнага члена калектыву, у цэлым за вынікі работы жывёлагадоўчага аб’екта, хвалюецца, каб усё атрымлівалася належным чынам.
Шчырыя віншаванні выказаў выканаўчы дырэктар Магілёўскага абласнога аграпрамысловага саюза, Ганаровы грамадзянін раёна Аляксандр Серакоў.
Эстафету віншаванняў працягвалі галоўны заатэхнік “Рассвета” Юлія Красева, загадчык МТК “Валосавічы” Любоў Азаранка. Падзячнае пісьмо ўручыў Валянціне Клімовіч старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер, падкрэсліўшы яе ўклад у развіццё жывёлагадоўчай галіны і тое, што яна — жаданы госць на розных мерапрыемствах у раёне, вобласці.
Ад рэдакцыі “Кіраўца” Валянціне Леанідаўне былі паднесены ў падарунак фатаграфіі з яе ўдзелу ў знамянальных мерапрыемствах, кветкі. Увогуле ў гэты дзень у жанчыны, як і належыць, было цэлае мора кветак…
На добрую памяць быў зроблены фотаздымак з гасцямі, калегамі па працы на прыфермскай тэрыторыі, якую Валянціна Клімовіч абхадзіла за доўгія гады ўздоўж і ўпоперак, як сама сказала, “колькі ботаў знасіла”…
Усхваляваная юбілярша шчыра падзякавала ўсім за ўвагу і, як гэта звычайна бывае ў значныя юбілейныя даты, нагадала мінулыя гады. Як яшчэ ў дзяцінстве бегала на ферму і назірала за мамай, доячай кароў, а потым спрабавала дапамагаць. І не ведала тады, што гэтая нялёгкая праца стане яе прызваннем на ўсё жыццё.
У памяці жанчыны — тыя дні, як пасля заканчэння Смальянскага саўгаса-тэхнікума, што на Віцебшчыне, прыехала працаваць у знакаміты калгас “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Работы па спецыяльнасці не было, і маладой дзяўчыне прапанавалі пайсці на ферму даяркай у групу раздою кароў. Спачатку вельмі хвалявалася, як справіцца, а потым з дапамогай прадстаўніц старэйшага пакалення — Людмілы Нічыпараўны Палевіч, пазней — поўнага кавалера ордэна Працоўнай Славы, Паліны Ануфрыеўны Скуднай, узнагароджанай ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, асвоіла ўсе прамудрасці прафесіі даяркі. Яна дасюль удзячная жанчынам, што далучылі яе да гэтай справы, якой Валянціна Леанідаўна аддае ўсю душу. Ды як жа інакш, лічыць яна, каровы ж — жывыя істоты, і падыход патрэбны адпаведны. І тады, калі ўсё рабілі ўручную, і зараз, калі ў жывёлагадоўлю прыйшлі новыя тэхналогіі.
З яе добрасумленнымі, адказнымі адносінамі да працы прыйшлі і поспехі, высокія дасягненні па надоях малака, заслужанае ўшанаванне на розных узроўнях і высокія ўзнагароды — спачатку медаль “За працоўныя заслугі” — потым — ордэн Пашаны, які ў 2015 годзе атрымала з рук Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі.
Зараз Валянціна Клімовіч працуе разам з напарніцай Аленай Бяляўскай у радзільным аддзяленні МТК “Валосавічы” на раздоі кароў. І на гэтым участку таксама дабіваюцца поспехаў: так, па выніках працоўнага спаборніцтва жывёлаводаў раёна за першае паўгоддзе бягучага года дасягнулі найвышэйшай прадукцыйнасці працы сярод аператараў машыннага даення на раздоі кароў: валавая вытворчасць малака склала 106700 кг на кожнага аператара, удой на адну фуражную карову — 4742 кг.
Амаль чатыры дзесяцігоддзі мінула, а быццам бы ўчора ўсё пачыналася, прызналася Валянціна Леанідаўна. На запрашэнне кіраўніцтва гаспадаркі працаваць далей, яна, усміхаючыся, адзначыла: “Пяцігодку гатова яшчэ прайсці!”.
Валянціну Леанідаўну вельмі радуюць поспехі “Рассвета” ў розных галінах, тое, што яго працаўнікоў адзначаюць на рэспубліканскім, абласным узроўнях. Важна, лічыць яна, што ў гаспадарцы шануюцца і прымнажаюцца працоўныя традыцыі “Рассвета”. Яна ідзе ў нагу з часам: узводзяцца новыя аб’екты, мадэрнізуецца вытворчасць, набываецца сучасная тэхніка. У сельгаставарыстве працуе шмат моладзі, а гэта — яго будучыня!
Нельга не адзначыць, што ў жыцці В.Л.Клімовіч усё добра склалася не толькі з працоўнай славай, а і ў сям’і, якая стала надзейным “тылам”: дапамагае і падтрымлівае жонку муж, дзве дачкі з сем’ямі жывуць у Бабруйску, але часта наведваюць бацькоў.
Няхай жа, як жадалі юбіляршы ў віншавальных словах, будзе добрым працяг яе жыццёвага шляху, рэалізоўваюцца ўсе планы, як заўжды, адорваюць цеплынёй і клопатам родныя і блізкія людзі. А аўтарытэту, павагі кіраўніцтва раёна, гаспадаркі, калег, аднавяскоўцаў ёй не займаць!
Здароўя, шчасця, дабрабыту Вам, шаноўная Валянціна Леанідаўна!
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Контролируем давление – продлеваем жизнь!

7 мая 2024
Читать новость
Общество

Якасць паслуг – на першым плане

7 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

«Дарогамі памяці»

7 мая 2024
Читать новость
Общество

По итогамVII Всебелорусского народного собрания

7 мая 2024
Читать новость
Общество

7 мая – День работников радио, телевидения и связи

7 мая 2024
Читать новость
80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Российская делегация образовательных учреждений посетила Кировщину

6 мая 2024
Читать новость
Общество

Приём граждан

6 мая 2024
Читать новость
Общество

5 мая – Дзень друку

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

Пасхальное послание преосвященнейшего Серафима, Епископа Бобруйского и Быховского Дорогие отцы, братья и сёстры!Христос Воскресе!

5 мая 2024
Читать новость
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Читать новость

Рекомендуем

80-летие освобождение Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Участники российского патриотического автопробега «Огонь памяти», приуроченного к 79-й годовщине Великой Победы, посетили Кировщину (фоторепортаж)

30 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске активно ведутся работы по ремонту и благоустройству улиц, дорог

29 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

Время выбрало нас! Всебелорусское народное собрание пройдет 24-25 апреля во Дворце Республики

24 апреля 2024
Стрелка вверх
Актуально

В Кировске прошёл чемпионат Могилёвской области по пляжному футболу. Кировчане – на высоте!

4 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

В день Первомая в Кировске состоялся традиционный легкоатлетический кросс на кубок районной газеты “Кіравец” и призы профсоюзных организаций

1 мая 2024
Стрелка вверх
Актуально

Расписание пасхальных Богослужений и освящение куличей в Кировске

3 мая 2024
Стрелка вверх
Общественные объединения

1 мая ўшанавалі лепшых працаўнікоў АПК Кіраўшчыны

2 мая 2024
Стрелка вверх
Сельское хозяйство

У таматна-агурковым царстве “Рассвета”

30 апреля 2024
Стрелка вверх