Новы гандлёвы цэнтр: у добры шлях!

Новы гандлёвы цэнтр:  у добры шлях!

magaz

 

Напярэдадні Дня Перамогі ў Кіраўску адбылося ўрачыстае адкрыццё новага гандлёвага цэнтра “Родны кут” — на базе былога магазіна “Усё для дома” райспажыўтаварыства. Магілеўскім аблспажыўсаюзам, ПГДУП “Аблпрамаптгандаль” была праведзена мадэрнізацыя аб’екта, у якую інвеставана больш 1,2 млрд. рублёў. Дзякуючы гэтаму ён змяніў сваё аблічча.
Як адзначыў на цырымоніі адкрыцця гандлёвага цэнтра намеснік старшыні праўлення абл- спажыўсаюза Сяргей Шчэрбіч, падобныя гандлёвыя аб’екты па продажы нехарчовых тавараў ужо працуюць у некалькіх райцэнтрах вобласці і добра сябе зарэкамендавалі. Улічваючы тое, што “Аблпрамаптгандаль” працуе па прамых пастаўках тавараў з асноўнымі айчыннымі прадпрыемствамі-вытворцамі і імпарцёрамі, падкрэсліў Сяргей Шчэрбіч, пакупнікоў прыемна здзівяць цэны. Рознічная цана фарміруецца з мінімальнай гандлёвай надбаўкай, прадастаўляюцца скідкі на шэраг тавараў. А іх тут вельмі шырокі асартымент — прадстаўлена больш 6 тысяч найменняў: гэта бытавая хімія, разнастайны посуд, электра- і тэлерадыётавары і іншае. У далейшым асартымент будзе папаўняцца ў адпаведнасці з попытам спажыўцоў. Дорагакаштуючыя тавары магчыма набыць у крэдыт, які афармляецца на месцы. Разлічвацца за пакупкі можна з дапамогай пластыкавай банкаў-скай карткі. Магчымы і наяўны, і безнаяўны разлік.
Падчас цырымоніі адкрыцця гандлёвага цэнтра вядучая параўнала яго з караблём, а, як гаворыцца, вялікаму караблю — вялікае плаванне! “Капітан” — загадчык “Роднага кута” Валянціна Бажкова разбіла аб вугал будынка талерку з надпісам “На ўдачу!”. Жыхарам горада і раёна пажадалі прыемных пакупак, а калектыву магазіна — высокіх аб’ёмаў тавараабароту.
Права перарэзаць сімвалічную чырвоную стужку перад уваходам у гандлёвы цэнтр было прадастаўлена Сяргею Шчэрбічу і дырэктару ПГДУП “Аблпрамаптгандаль” Кірылу Леснікаву.
І прысутныя кіраўчане, жыхары раёна, госці накіраваліся ў памяшканне: хто “на экскурсію”, а хто адразу выбраў для сябе патрэбны тавар і тут жа набыў яго. Многія пакупнікі атрымалі яшчэ і прызы ад гаспадароў на памяць аб дні адкрыцця новага аб’екта, які, выказалі меркаванне прадстаўнікі аблспажыўсаюза, будзе папулярным у насельніцтва.
За дні, прайшоўшыя пасля адкрыцця, гандлёвы цэнтр не меў недахопу ў наведвальніках і пакупніках…
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024
В стране и мире

Александр Лукашенко об итогах заседания VII ВНС: в летопись государственного строительства вписана новая страница

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций – факты на стол”. Александр Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024