Темы

Эстафета працягваецца

Эстафета працягваецца

navelo

В елапрабег у межах акцыі “За здароўем — на веласіпедзе!”, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, з перадачай эстафеты Агню Славы і памяці герояў працягваўся ў а/г Любонічы.
Каля Любоніцкай СШ сабралася шмат моладзі і людзей сталага ўзросту. Пераважная большасць прыйшла на свята са сваімі двухколавымі сябрамі — веласіпедамі, каб прыняць удзел у велапрабегу.
Лампаду з Агнём Славы і памяці герояў прыняла ад дэлегацыі а/г Баравіца старшыня Любо-ніцкага сельвыканкама Таццяна Вербінава. У сваёй прамове яна заклікала моладзь свята шанаваць памяць загінуўшых на вайне герояў, быць дастойнымі прадаўжальнікамі традыцый сваіх дзедаў і прадзедаў.
Удзельнікі мастацкай самадзейнасці мясцовага СДК падрыхтавалі канцэртную праграму.
Далей быў дадзены старт велапрабегу. Са спартыўным азартам пераадолелі дыстанцыю школьнікі, настаўнікі, работнікі розных арганізацый. У той час, як яны імчалі па вуліцах аграгарадка, астатніх радавалі музычнымі падарункамі вучні Любоніцкай СШ Іна Чайка, Віка Літвінчык, а таксама аўтар гэтых радкоў і музычны кіраўнік СДК Ніна Шчоткіна.
Пасля фінішу велапрабегу ўсе дружна, з выдатным настроем накірава-ліся на стадыён запускаць паветраных змеяў, прадэманстраваўшы тым самым, што ўсім патрэбна мірнае неба над галавой.
Наступным населеным пунктам, якому будзе перададзена эстафета Агню Славы і памяці герояў, стане в.Чыгірынка.
Надзея ПІНЧУК,
дырэктар
Любоніцкага СДК.

Последние новости

Актуально

Когда алкоголь становится причиной отравления

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

Энергия «Искры»

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

На базе СШ №1 прошёл районный этап республиканского правового турнира «Сила закона»

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Опрос «О проблемных вопросах упрощённого порядка строительства индивидуального жилья»

10 ноября 2026
Читать новость
Актуально

12 ноября состоится заседание комиссии по координации работы по содействию занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Изучение проблем занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость