Темы

Жыццёвае крэда рассветаўца Ігара Рудака — сумленная праца

Жыццёвае крэда рассветаўца Ігара Рудака — сумленная праца

Сярод шэрагу добрых традыцый, назапашаных у практыцы работы прафсаюзнага камітэта ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, адна асабліва прыемная: ушанаванне працаўнікоў-юбіляраў. Робіцца гэта, як правіла, з выездам у калектыў, на працоўнае месца чалавека. З чарговай такой місіяй намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце, старшыня прафкама Наталля Шапавалава днямі наведала МТК “Валосавічы”. Менавіта тут на “Амкадоры” працуе зараз механізатар Ігар Рудак, які ў гэтыя жнівеньскія дні святкуе 60-годдзе з дня нараджэння.

На першы погляд Ігар Іванавіч — чалавек зусім звычайны, які нічым адметным сярод іншых і не вызначаецца. Хіба толькі тым, што за ўсё сваё працоўнае жыццё ні разу не дазволіў сабе не тое што рабочы дзень прагуляць, але і па хваробе хоць дзень на бюлетэні прасядзець!
Наогул гэта чалавек, стрыманы на эмоцыі і словы, затое шчодра надзелены прыро­джанай працавітасцю, ахайны ў працы, адказны ў сваім стаўленні да даручанай справы. Менавіта такім ведаюць Ігара Рудака ў “Рассвеце”.
Нарадзіўся і вырас Ігар Іванавіч тут, у Мышкавічах, вучыўся ў мясцовай школе і адначасова рабіў першыя самастойныя працоўныя крокі. Сюды ж, у родную гаспадарку, вярнуўся пасля службы ў арміі. Тут ажаніўся, тут нарадзіліся і выраслі яго пяцёра дзяцей. На рассветаўскай зямлі шчыруе мужчына і па сённяшні дзень…
… У дзяцінстве, на летніх канікулах, успамінае Ігар Іванавіч, ён разам з аднагодкамі працаваў у калгасе, быў заняты карыснай справай, а не бавіў упустую час за камп’ютарнымі гульнямі, як гэта робяць сучасныя падлеткі. Заробкі былі няхай і невялікія, але гэтыя грошы, здабытыя ўласнай працай, дарагога каштавалі. Пачынаў падпаскам: даглядаў цялят. Потым даверылі пасвіць кароў, а праз год стаў працаваць на канюшні. З дзяцінства рукі прывучаны да простых сялянскіх сельскагаспадарчых прылад: віл ды граблей. Спадабалася, прыгадвае юбіляр, на конных валакушах з няўдобіц, балоцістых участкаў сцягваць скошаную дарослымі мужыкамі траву.
Адказнасці, ахайнасці ў рабоце таксама прывучыўся, працуючы падлеткам у калга­се. Узгадвае, як даручылі яму на кані акучваць пасадкі. А брыга­дзір назіраў: агрэхаў наробіш — перасаджваць прымушаў! Так і навучыўся ўсё якасна рабіць з першага разу.
Памочнікам камбайнера Ігар стаў пасля 7-га класа, а пасля 9-га самастойна працаваў на ўборцы збожжа за штурвалам СК-3. Гэтая акалічнасць прадвызначыла далейшы шлях у механізацыю. Праўда, першая спроба паступіць у тэхнікум правалілася, але здавацца Ігар Рудак не прывык. Пайшоў асвойваць прафесію ў вучылішча механізацыі і за год да яго заканчэння паспяхова паступіў, з адзнакай закончыў Клічаўскі сельскагаспадарчы тэхнікум. У “Рассвет” вярнуўся з пасведчаннем механізатара 1-га класа.
Даўно гэта было, усміхаецца Ігар Іванавіч. З таго часу змяніў нямала прафесій. На працягу 5 гадоў працаваў механікам гаража, а потым 8 гадоў узначальваў яго калектыў, маючы ў падначаленні больш за 300 чалавек. Наступныя 15 гадоў сам сеў за баранку вялікагруза, працаваў на дальніх перавозках. Захапіў перыяд так званых “ліхіх 90-х”, калі вадзіцельская прафесія была, бадай, адной з самых небяспечных. Яшчэ дзясятак гадоў прысвяціў самай мірнай прафесіі — камбайнера. Нават жакеем быў: на той момант у гаспадарцы актыўна культывіраваўся конны спорт.
Апошнія 8 гадоў сваёй працоўнай біяграфіі Ігар Рудак зноў у механізатарскай справе. І тут, як і на любым іншым участку, працуе добрасумленна. Так, як навучылі бацькі, старэйшыя таварышы, само жыццё. Свае лепшыя якасці перадае зараз ужо ўнукам, а іх у шчаслівага дзядулі ажно адзі­наццаць! Дастойнымі людзьмі, за якіх бацькам не сорамна, выраслі дзеці Ігара і Валянціны, двое з трох сыноў пайшлі бацькоўскай сцежкай, сталі вадзіцелямі-міжнароднікамі.
Хораша так сустракаць юбілей: пры добрым здароўі, на любімай рабоце, у акружэнні вялікай і дружнай сям’і. Шчасця і дабрабыту Вам, чалавек працы!
Таццяна МАІСЕЕНКА.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.
На здымку: юбіляра ад імя адміністрацыі гаспадаркі, прафсаюзнай арганізацыі шчыра павіншавала Наталля Шапавалава, уручыла прывітальны адрас, памятны сувенір і кветкі, самыя добрыя словы віншаванняў выказалі віноўніку ўрачыстасці члены жывёлаводчага калектыву.

Последние новости

Актуально

Жатва на Кировщине идёт полным ходом

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Молодёжный экипаж хлеборобов Кировского района достигли рубежа в 1000 тонн

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Студотрядовцы делают Кировск чище и уютнее

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уборка тритикале. Что на очереди у кировских хлеборобов

28 июля 2026
Читать новость
Актуально

С 28 июля стартует акция «В школу с полным рюкзаком»

28 июля 2026
Читать новость
Общество

Подростки побывали на экскурсии в производственном отделе Кировского райпо

28 июля 2026
Читать новость