Темы

Зазелянее парк дружбы!

Зазелянее парк дружбы!

sadder sadder2sadder3

Калі ўсе разам, калі ўсе дружна, то любая справа ладзіцца хутчэй і весялей, а атрыманы вынік не можа не радаваць. Менавіта так напярэдадні свята Вялікай Перамогі на базе санаторыя імя К.П.Арлоўскага прайшла акцыя па пасадцы дрэў. Актыўны ўдзел у ёй, акрамя работнікаў санаторыя, прынялі і адпачываючыя тут грамадзяне з самых разных куткоў не толькі Беларусі, але Расіі і Латвіі. 

Дырэктар санаторыя Вольга Гаршкова расказала, што гэтым учынкам яны вырашылі ўшанаваць памяць аб тых, хто вызваляў народы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, хто падарыў мір і свабоду будучым пакаленням.
Першымі новымі насельнікамі парка сталі дрэўцы чырваналіснага дуба.
У гутарцы з карэспандэнтам раённай газеты Вольга Гаршкова, адзначыла, што адпачываючыя з задавальненнем падтрымалі прапанову прыняць удзел у пасадцы дрэў. Работу па азеляненні тэрыторыі санаторыя плануецца працягваць і надалей: акрамя чырваналіснага дуба тут будуць высаджаны лістоўніца, ліпа, усяго больш за 100 дрэў.
Акрамя таго, адзначыла дырэктар санаторыя, зараз яны разам з настаўнікамі і вучнямі гімназіі распрацоўваюць вялікі экалагічны праект “Аздараўленчая сцежка”. У яго будуць уваходзіць парк, штучныя азёры, прыродныя крыніцы і іншыя прыгожыя мясціны тэрыторыі санаторыя. Зараз у парку жывуць вавёркі, заяц-русак, казуля, у возеры — выдра, розная рыба.
Сваімі ўражаннямі аб удзеле ў акцыі па пасадцы дрэў і адпачынку ў санаторыі падзяліўся з “раёнкай” жыхар г.Сыўтыўкар Рэспублікі Комі Расійскай Федэрацыі Аляксандр Сажын (на верхнім здымку злева, побач з В.У.Гаршковай):
— У вашай краіне я ўпершыню, хаця прыехаць сюды марыў заўсёды. Шчыра кажучы, да Беларусі і беларускага народа ў мяне самае пазітыўнае стаўленне, паважаю вашага Прэзідэнта А.Р. Лукашэнку.
Прыехаць на адпачынак менавіта ў санаторый імя К.П.Арлоўскага мне параіў расійскі тураператар. Я хацеў адпачыць і аздаравіцца ў спакойным, прыгожым і нешматлюдным месцы, менавіта ўсё гэта я і знайшоў тут.
Хадзіў на экскурсію ў горад. Ён мне вельмі спадабаўся: прыгожы, утульны, паўсюль пануе такая чысціня!
Рады і таму, што падчас адпачынку скарыстаў магчымасць пабываць на адной з гульняў Чэмпіянату свету па хакею-2014 у Мінску.
Што тычыцца акцыі па пасадцы дрэў, то лічу гэта выдатнай ідэяй. Шчыра кажучы, менавіта тут, у санаторыі, я ўпершыню ў сваім жыцці пасадзіў дрэва, і гэты факт мяне радуе. Прыемна будзе думаць, што дзесьці ў беларускім горадзе расце дрэва, пасаджанае мной.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

ИМНС

Напоминаем о необходимости уплаты имущественных платежей до 16.11.2026

14 октября 2026
Читать новость
ИМНС

Почти 130 тыс. рублей налогов предъявлено компании такси из Могилева за нарушения законодательства

14 октября 2026
Читать новость
ИМНС

К сведению субъектов хозяйствования, осуществляющих экспортно-импортные операции с товарами, подлежащими прослеживаемости

14 октября 2026
Читать новость
ИМНС

В ходе проверки, проведенной в связи с прекращением деятельности ИП, установлены факты выплаты работникам заработной платы «в конверте»

14 октября 2026
Читать новость
Актуально

«Трэці — Бацькаў»

14 октября 2026
Читать новость
Актуально

Свято-Покровский храм г.Кировска встретил престольный праздник

14 октября 2026
Читать новость