У зладжаным рытме

У цёплыя майскія дні актыўна вядзецца высадка расады капусты на вытворчым участку “Валосавічы” СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Пад гэту культуру тут адведзена 25 гектараў.
Задзейнічана 15 чалавек з паляводчай брыгады, якія выконваюць усе віды работ: падвозяць расаду, акуратна змяшчаюць яе ў пасадачную машыну, затым сочаць за якасцю высадкі. Як адзначыў пры размове начальнік вытворчага ўчастка Сяргей Бяляўскі, усе паляводы працуюць старанна і зладжана.
Не падводзіць кіраўніцтва гаспадаркі вопытны механізатар Віктар Зайцаў: даручаная яму тэхніка заўсёды ў спраўным стане.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.