У добры шлях па Краіне ведаў! На Кіраўшчыне прайшлі ўрачыстыя школьныя лінейкі

У добры шлях па Краіне ведаў! На Кіраўшчыне прайшлі ўрачыстыя школьныя лінейкі

Сёння ва ўстановах адукацыі горада і раёна прайшлі ўрачыстыя лінейкі, гучалі залівістыя званкі, якія абвясцілі аб пачатку новага навучальнага года. Сотні хлопчыкаў і дзяўчынак зноў сустрэліся з любімымі настаўнікамі, сябрамі-аднакласнікамі, зноў увайшлі ў прасторныя, утульныя і абноўленыя кабінеты. У школах раёна сёлета будуць займацца 1900 вучняў, 192 з якіх — першакласнікі.

Весела і шматлюдна было ўчарашняй раніцай у СШ №1 райцэнтра. Пляцоўку каля ўстановы адукацыі запоўнілі вучні, іх бацькі, бабулі і дзядулі, настаўнікі. Павіншаваць рабят з Днём ведаў прыйшлі таксама ганаровыя госці: член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар РУП “Магілёўэнерга” Канстанцін Пуціла, старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, начальнік аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Траццякова, начальнік райаддзела па надзвычыйных сітуацыях Сяргей Собаль, першы намеснік начальніка РАУС Віктар Кузьменка, в.а па пасадзе начальніка аддзялення ДАІ РАУС Віталь Котаў.

Аб урачыстым адкрыцці лінейкі абвясцілі гукі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Ганаровае права ўзняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена адным з лепшых вучняў школы: шматразовай пераможцы першага этапа рэспубліканскіх алімпіяд па вучэбных прадметах Марыі Ніканавай і пераможцу абласной алімпіяды па фізіцы Паўлу Пятрушу.

Дружнымі і шчырымі апладысментамі прысутныя віталі першакласнікаў, якіх у дружную школьную сям’ю ўлілося 77 чалавек. З букетамі кветак яны прайшліся паўз рады іншых школьнікаў. У краіну ведаў павялі выхаванцаў  педагогі Таццяна Гушчына, Таццяна Бягун і Святлана Пятруша.

Свае віншаванні з Днём ведаў вучням, настаўнікам, бацькам адрасаваў Канстанцін Пуціла. Ганаровы госць пажадаў школьнікам атрымаць у сценах роднай школы максімум ведаў, знайсці сваю дарогу ў жыцці і стаць у будучым карыснымі грамадству. Канстанцін Іванавіч адзначыў, што паміж установай адукацыі і РУП “Магілёўэнерга” наладжана цеснае супрацоўніцтва, яно працягнецца і ў далейшым. Дарэчы, сёлета арганізацыя ўжо аказала дапамогу школе ў правядзенні рамонту спартыўнай залы.

Віншуючы прысутных на лінейцы, старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы падкрэсліў, што дзяржава вельмі клапоціцца аб падрастаючым пакаленні, будучых сваіх грамадзянах. Падтрымка сістэмы адукацыі — адзін з галоўных яе прыярытэтаў.  Школа — гэта месца, дзе закладваецца падмурак ведаў, якія спатрэбяцца ў жыцці, а таму рабятам за тыя гады, якія яны правядуць за партай, неабходна ўзяць іх як мага больш.  Міхаіл Уладзіміравіх шчыра пажадаў поспехаў усім вучням, асабліва першакласнікам, якія ў гэты дзень хваляваліся больш за іншых. Апладысментамі прысутныя сустрэлі падарунак ад райвыканкама. Кіраўнік раёна ўручыў дырэктару школы Мікалаю Казлову сертыфікат на атрыманне спартыўнага інвентару.

Нікога не пакінулі раўнадушнымі вершаваныя прывітанні першакласнікаў. У адказ новым жыхарам дружнай школьнай сям’і свае добрыя парады далі самыя вопытныя з вучняў — аддзінаццацікласнікі. Яны ж уручылі меншым школьнікам рознакаляровыя паветраныя шары. Дарэчы, кожны першакласнік у гэты дзень атрымаў падарунак і ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — кнігу “Беларусь — наша Радзіма” з электронным DVD-дадаткам. Выданне ярка ілюстравана, а DVD змяшчае дадатковую інфармацыю для прагляду і праслухоўвання.

А кульмінацыяй урачыстай лінейкі па традыцыі стаў першы званок, які абвясціў аб пачатку новага навучальнага года.Ганаровае права даць яго атрымалі вучань 11 класа Аляксандр Дзятлаў і першакласніца Яна Сачонак.

Усе вучні разам са сваімі настаўнікамі накіраваліся ў школьныя кабінеты. Працягам дня быў першы ўрок, тэмай якога сталі радкі верша “Маладая Беларусь” класіка роднай літаратуры Янкі Купалы: “Занімай, Беларусь маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!”.

Новы навучальны год стартаваў. Няхай жа ён стане годам новых цікавых адкрыццяў, здзяйсненняў мар і задум, творчых дасягненняў!

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Духовность

28 апреля – Вход Господень в Иерусалим

28 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

28 апреля – Всемирный день охраны труда

28 апреля 2024
Общество

Как будет работать Кировская райбольница в мае

26 апреля 2024
Общество

Жители Кировщины – об историческом событии

26 апреля 2024
Акция!

Республиканская профилактическая акция “Мотоциклист” пройдёт на Кировщине

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Об историческом событии – из первых уст

26 апреля 2024
Общество

Прямая телефонная линия

26 апреля 2024
Общество

26 апреля – День Чернобыльской трагедии

26 апреля 2024
Общество

Прямая линия по вопросам потребительской кооперации

26 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

На Кировщине ограничат движение в связи с велосипедными гонками

23 апреля 2024
Знай наших!

Кировчанка – победитель республиканского конкурса

23 апреля 2024
В стране и мире

Задержан наркозависимый экстремист с арсеналом

18 апреля 2024
Безопасность жизнедеятельности

В Кировске произошёл пожар в общежитии

23 апреля 2024
Общество

Родине служить – священный долг

18 апреля 2024
2024 - Год качества

С 29 марта по 22 апреля на выставке достижений народного хозяйства в Москве проходит выставка, посвящённая Дням Могилёвской области

17 апреля 2024
Знай наших!

Кировский триумф в Бресте! И не только…

23 апреля 2024
Актуально

“Весенний бал” принял молодых специалистов Могилёвщины в Жиличах

19 апреля 2024