Темы

Заўсёды ў памяці народнай

Заўсёды ў памяці народнай

velosipid

Падзеі Вялікай Айчыннай вайны ніколі не сатруцца з памяці народнай і будуць жыць вечна. Гэтаму садзейнічаюць і пастаянна праводзімыя  мерапрыемствы, у ходзе якіх расказваецца аб подзвігу нашага народа ў барацьбе з ненавісным ворагам, на сустрэчах з маладым пакаленнем  удзельнікі баявых дзеянняў дзеляцца сваімі ўспамінамі. А яшчэ кожная сям’я захоўвае сваю памяць: з палёў бою не вярнуліся жывымі іх родныя, якія не пашкадавалі свайго жыцця дзеля нашай мірнай будучыні.

На мінулым тыдні велапрабег у межах акцыі “За здароўем — на веласіпедзе!”, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з перадачай эстафеты Агню Славы і памяці герояў праводзіўся на тэрыторыі Стайкаўскага сельсавета.
У пятніцу прадстаўнікі Любоніцкага сельсавета прывезлі лампаду з Агнём Славы і памяці герояў у в.Чыгірынка і перадалі яе вучням сярэдняй школы. Далей усе на веласіпедах праехалі да брацкай магілы, дзе адбыўся жалобны мітынг. Мінутай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Затым каля мясцовага сельскага Дома культуры адбыўся канцэрт мастацкай самадзейнасці, падрыхтаваны вучнямі мясцовай школы. Для прысутных гучалі песні і вершы на ваенную тэматыку.
Назаўтра жыхары а/г Стайкі сабраліся каля мясцовага сельскага клуба, каб прыняць удзел у велапрабегу. Лампаду з Агнём Славы і памяці герояў дырэктар Чыгірынскай СШ Вольга Осіпава перадала прадстаўнікам маладога пакалення аграгарадка. Далей быў дадзены старт вела-прабегу. У ім прымалі ўдзел людзі розных узростаў, нават некаторыя бабулі ехалі на веласіпедах разам з маленькімі ўнукамі. Каля брацкай магілы ўсе прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў і партызан, якія ў гады вайны загінулі за вызваленне гарадоў і вёсак. У сваіх выступленнях людзі сталага ўзросту гаварылі аб захаванні міру на роднай зямлі, заклікалі моладзь прадаўжаць традыцыі дзедаў і бацькоў, ніколі не забываць тых жудасных выпрабаванняў, якія выпалі на іх лёс.
Затым мера-прыемства праходзіла каля мясцовага сельскага клуба. Сваімі ўспамінамі з аднавяскоўцамі падзяліўся былы вязень фашысцкіх канцлагераў А.Р.Волкаў. Ён расказаў аб тых цяжкіх днях, якія правёў за калючым дротам і што давялося перажыць. Са словамі ўдзячнасці старэйшаму пакаленню за іх мужнасць і гераізм, праяўленыя ў гады вайны, выступіла Дар’я Храмцова, якая прачытала верш “Дзякуй вам…” Для прысутных быў падрыхтаваны канцэрт “Наша памяць — вам ва ўзнагароду!”. Сваімі музычнымі нумарамі радавалі гледачоў Алеся Мельнікава, Анастасія Савянкова, Дар’я Храмцова. У мясцовых жыхароў былі слёзы на вачах, калі для іх Пётр Лапацінскі і Алена Медзвядзёва выконвалі песні “Журавы” і “Баявыя ордэны”.
Наступным населеным пунктам, якому будзе перададзены Агонь Славы і памяці герояў, стане в.Стаўпішчы.
Ніна ШАБОЛДА,
загадчык Стайкаўскага сельскага клуба.
На здымках: фрагменты з мерапрыемства ў а/г Стайкі.

Последние новости

Актуально

Когда алкоголь становится причиной отравления

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

Энергия «Искры»

11 ноября 2026
Читать новость
В районе

На базе СШ №1 прошёл районный этап республиканского правового турнира «Сила закона»

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Опрос «О проблемных вопросах упрощённого порядка строительства индивидуального жилья»

10 ноября 2026
Читать новость
Актуально

12 ноября состоится заседание комиссии по координации работы по содействию занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость
В районе

Изучение проблем занятости населения

10 ноября 2026
Читать новость